Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У яго фірма, набірае людзей, будзе працаваць». На волю выйшаў Сьвятаслаў Барановіч, які ў 2017-м заступіўся за анархістаў


Сьвятаслаў Барановіч, архіўнае фота 2018 году
Сьвятаслаў Барановіч, архіўнае фота 2018 году

Вызвалены з жодзінскай турмы Сьвятаслаў Барановіч вяртаецца да працы ў сваёй фірме. Пра гэта расказала яго сястра Натальля.

Удзельнік Плошчы-2010, прадпрымальнік Сьвятаслаў Барановіч быў асуджаны на 3 гады калёніі за напад на міліцыянта падчас менскага «Маршу недармаедаў» у сакавіку 2017 году.

15 сакавіка 2017 году пасьля «Маршу недармаедаў» сілавікі ў цывільным адзеньні спрабавалі затрымаць групу анархістаў, калі тыя сядалі ў тралейбус, каб зьехаць зь месца правядзеньня акцыі. За моладзь заступіўся Сьвятаслаў Барановіч.

«Ён цяпер у Маладэчне ў іншай сястры, дагэтуль ня можа прыйсьці ў сябе. Канечне, цяжка, нічога пакуль не расказвае. У яго свая фірма, набірае людзей і будзе далей працаваць. Што рабіць?» — кажа сястра.

Паводле сястры, Сьвятаслава папярэдзілі, «каб нікуды не хадзіў, нікуды ня лазіў».

«Таму я нічога не хачу расказваць. Магчыма, крыху пазьней».

Восеньню 2011 году Сьвятаслаў Барановіч быў асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году. Тады яму прысудзілі 3 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ва ўстанову адкрытага тыпу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG