Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятару з Ваўкавыску далі другое папярэджаньне за ўдзел у мітынгу


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Праваслаўнага сьвятара айца Аляксандра Богдана з Ваўкавыску асудзілі за ўдзел у мітынгу. Справу разгледзеў суд Ваўкавыскага раёну 16 кастрычніка.

Айца Аляксандра Богдана прызналі вінаватым ва ўдзеле ў мітынгу ў Ваўкавыску 16 жніўня (ч. 1 арт. 23.34 КаАП). З словаў ваўкавычанаў, у тыя дні мясцовыя ўлады негалосна дазвалялі мірныя вулічныя акцыі, мо таму людзей не затрымлівалі ў тыя дні. Айцу А. Богдану далі папярэджаньне.

Айцец Аляксандар не прызнаў, што ён парушыў закон.

«Паводле нашага заканадаўства, міліцыянты павінны даводзіць маю віну, а я не павінен даводзіць, што я невінаваты», — кажа айцец Аляксандар.

Ён кажа, што ня можа як сьвятар удзельнічаць у палітычных захадах, аднак можа выказваць сваю грамадзянскую пазыцыю супраць гвалту.

«Ня толькі магу, але і маю абавязак», — удакладняе сьвятар.

Яму 34 гады, жанаты, мае траіх дзяцей ад 2 да 10 гадоў. Сьвятаром стаў 11 гадоў таму. Крыху служыў у Горадні, але большасьць часу ў Ваўкавыску.

У верасьні над айцом Аляксандрам Богданам прайшоў суд за тое, што ён усклаў кветкі да музэю імя Баграціёна і пасьля прайшоў у шэсьці па горадзе. Суд тады таксама даў айцу Аляксандру папярэджаньне. Дырэктара музэю Канстанціна Шышмакова, памяць якога ўшаноўвалі ўдзельнікі шэсьця, знайшлі павешаным у лесе праз тыдзень пасьля выбараў. Вядома, што ён адмовіўся падпісаць выніковы выбарчы пратакол 9 жніўня.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG