Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Партызанскі марш» сабраў дзясяткі тысяч чалавек у Менску. Асноўнае

Запаланёны людзьмі Партызанскі праспэкт падчас маршу
Запаланёны людзьмі Партызанскі праспэкт падчас маршу

Дзясятую нядзелю запар пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Менску прайшла маштабная вулічная акцыя пратэсту — «Партызанскі марш». Нягледзячы на халоднае надвор’е і спробы сілавікоў не дапусьціць збору людзей, пратэст зноў сабраў дзясяткі тысяч прыхільнікаў перамен.

Упершыню марш праходзіў у аддаленьні ад цэнтру гораду — на Партызанскім праспэкце.

«Мы, нашчадкі беларускіх партызан, пройдзем мірным маршам па Партызанскім праспэкце і выкажам салідарнасьць з рабочымі заводаў», — гаварылася ў анонсе маршу.

«Партызанскі марш» у Менску. ШМАТ ФОТА

Прыкладна за гадзіну да пачатку акцыі закрыліся станцыі мэтро, адкуль можна было выйсьці да абвешчанага месца збору. Туды сьцягнулі вялікую колькасьць сілавікоў і вайсковай спэцтэхнікі
1/35 Прыкладна за гадзіну да пачатку акцыі закрыліся станцыі мэтро, адкуль можна было выйсьці да абвешчанага месца збору. Туды сьцягнулі вялікую колькасьць сілавікоў і вайсковай спэцтэхнікі
Дзясятую нядзелю запар у Менску прайшла шматтысячная вулічная акцыя пратэсту
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Тым ня менш удзельнікам маршу ўдалося з розных мікрараёнаў дабрацца да Партызанскага праспэкту і абʼяднацца ў калёну
2/35 Тым ня менш удзельнікам маршу ўдалося з розных мікрараёнаў дабрацца да Партызанскага праспэкту і абʼяднацца ў калёну
Дзясятую нядзелю запар у Менску прайшла шматтысячная вулічная акцыя пратэсту
Паказаць яшчэ Паказаць менш
3/35
Дзясятую нядзелю запар у Менску прайшла шматтысячная вулічная акцыя пратэсту
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Людзі скандавалі «Жыве Беларусь», «Верым, можам, пераможам!», «Лукашэнку ў аўтазак», «Пайшоў прэч», «Хабараўск, прывітаньне» і іншыя лёзунгі
4/35 Людзі скандавалі «Жыве Беларусь», «Верым, можам, пераможам!», «Лукашэнку ў аўтазак», «Пайшоў прэч», «Хабараўск, прывітаньне» і іншыя лёзунгі
Дзясятую нядзелю запар у Менску прайшла шматтысячная вулічная акцыя пратэсту
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Сьцягоў і плякатаў гэтым разам было менш, чым у мінулыя разы
5/35 Сьцягоў і плякатаў гэтым разам было менш, чым у мінулыя разы
Дзясятую нядзелю запар у Менску прайшла шматтысячная вулічная акцыя пратэсту
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Партызанскі праспэкт, запоўнены на ўсю шырыню
6/35 Партызанскі праспэкт, запоўнены на ўсю шырыню
Дзясятую нядзелю запар у Менску прайшла шматтысячная вулічная акцыя пратэсту
Паказаць яшчэ Паказаць менш
7/35
Дзясятую нядзелю запар у Менску прайшла шматтысячная вулічная акцыя пратэсту
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Belarus - Anti-Lukashenka protest march in Minsk, 18oct2020
8/35 Belarus - Anti-Lukashenka protest march in Minsk, 18oct2020
Дзясятую нядзелю запар у Менску прайшла шматтысячная вулічная акцыя пратэсту
Паказаць яшчэ Паказаць менш
9/35
Дзясятую нядзелю запар у Менску прайшла шматтысячная вулічная акцыя пратэсту
Паказаць яшчэ Паказаць менш
10/35
Дзясятую нядзелю запар у Менску прайшла шматтысячная вулічная акцыя пратэсту
Паказаць яшчэ Паказаць менш
11/35
Дзясятую нядзелю запар у Менску прайшла шматтысячная вулічная акцыя пратэсту
Паказаць яшчэ Паказаць менш
12/35
Дзясятую нядзелю запар у Менску прайшла шматтысячная вулічная акцыя пратэсту
Паказаць яшчэ Паказаць менш
13/35
Дзясятую нядзелю запар у Менску прайшла шматтысячная вулічная акцыя пратэсту
Паказаць яшчэ Паказаць менш
14/35
Дзясятую нядзелю запар у Менску прайшла шматтысячная вулічная акцыя пратэсту
Паказаць яшчэ Паказаць менш
15/35
Дзясятую нядзелю запар у Менску прайшла шматтысячная вулічная акцыя пратэсту
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Сёньня вадамёты не пусьцілі ў ход
16/35 Сёньня вадамёты не пусьцілі ў ход
Дзясятую нядзелю запар у Менску прайшла шматтысячная вулічная акцыя пратэсту
Паказаць яшчэ Паказаць менш
17/35
Дзясятую нядзелю запар у Менску прайшла шматтысячная вулічная акцыя пратэсту
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Нягледзячы на адзінкавыя затрыманьні, шматтысячная калёна дэманстрантаў бесьперашкодна дайшла да ўнівэрмагу «Беларусь»
18/35 Нягледзячы на адзінкавыя затрыманьні, шматтысячная калёна дэманстрантаў бесьперашкодна дайшла да ўнівэрмагу «Беларусь»
Дзясятую нядзелю запар у Менску прайшла шматтысячная вулічная акцыя пратэсту
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Міліцыя праз мэгафон пачала папярэджваць іх пра незаконнасьць правядзеньня акцыі
19/35 Міліцыя праз мэгафон пачала папярэджваць іх пра незаконнасьць правядзеньня акцыі
Дзясятую нядзелю запар у Менску прайшла шматтысячная вулічная акцыя пратэсту
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Людзі рушылі далей, але ў раёне станцыі мэтро «Аўтазаводзкая» праспэкт перакрылі сілавікі з вадамётамі. У выніку дэманстранты павярнуліся і пайшлі назад.
20/35 Людзі рушылі далей, але ў раёне станцыі мэтро «Аўтазаводзкая» праспэкт перакрылі сілавікі з вадамётамі. У выніку дэманстранты павярнуліся і пайшлі назад.
Дзясятую нядзелю запар у Менску прайшла шматтысячная вулічная акцыя пратэсту
Паказаць яшчэ Паказаць менш
21/35
Дзясятую нядзелю запар у Менску прайшла шматтысячная вулічная акцыя пратэсту
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Момант, калі зь мініаўтобасу сілавікоў паляцелі пэтарды
22/35 Момант, калі зь мініаўтобасу сілавікоў паляцелі пэтарды
Дзясятую нядзелю запар у Менску прайшла шматтысячная вулічная акцыя пратэсту
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Узброеныя сілавікі выскачылі зь мікрааўтобусаў, калі калёна рушыла ад ўнівэрсаму «Беларусь» назад па Партызанскім праспэкце 
23/35 Узброеныя сілавікі выскачылі зь мікрааўтобусаў, калі калёна рушыла ад ўнівэрсаму «Беларусь» назад па Партызанскім праспэкце 
Дзясятую нядзелю запар у Менску прайшла шматтысячная вулічная акцыя пратэсту
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Прадстаўнік прэс-службы ГУУС Менгарвыканкаму пацьвердзіў, што сілавікі некалькі разоў стрэлілі ў паветра, калі ў іх нібыта паляцелі камяні
24/35 Прадстаўнік прэс-службы ГУУС Менгарвыканкаму пацьвердзіў, што сілавікі некалькі разоў стрэлілі ў паветра, калі ў іх нібыта паляцелі камяні
Дзясятую нядзелю запар у Менску прайшла шматтысячная вулічная акцыя пратэсту
Паказаць яшчэ Паказаць менш
25/35
Дзясятую нядзелю запар у Менску прайшла шматтысячная вулічная акцыя пратэсту
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Калёна рухаецца па Партызанскім праспэкце ў бок цэнтру
26/35 Калёна рухаецца па Партызанскім праспэкце ў бок цэнтру
Дзясятую нядзелю запар у Менску прайшла шматтысячная вулічная акцыя пратэсту
Паказаць яшчэ Паказаць менш
27/35
Дзясятую нядзелю запар у Менску прайшла шматтысячная вулічная акцыя пратэсту
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Хлопчык на інсталяцыі трактара
28/35 Хлопчык на інсталяцыі трактара
Дзясятую нядзелю запар у Менску прайшла шматтысячная вулічная акцыя пратэсту
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Калёна пратэстоўцаў наступае — сілавікі адступаюць
29/35 Калёна пратэстоўцаў наступае — сілавікі адступаюць
Дзясятую нядзелю запар у Менску прайшла шматтысячная вулічная акцыя пратэсту
Паказаць яшчэ Паказаць менш
З Партызанскага праспэкту шэсьце павярнула на вуліцу Ванеева — у кірунку мікрараёну Серабранка
30/35 З Партызанскага праспэкту шэсьце павярнула на вуліцу Ванеева — у кірунку мікрараёну Серабранка
Дзясятую нядзелю запар у Менску прайшла шматтысячная вулічная акцыя пратэсту
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Пасажыры тралейбуса вітаюць пратэстоўцаў на скрыжаваньні вуліцы Ванеева і праспэкта  Ракасоўскага
31/35 Пасажыры тралейбуса вітаюць пратэстоўцаў на скрыжаваньні вуліцы Ванеева і праспэкта  Ракасоўскага
Дзясятую нядзелю запар у Менску прайшла шматтысячная вулічная акцыя пратэсту
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Калёна рухаецца па Ракасоўскага
32/35 Калёна рухаецца па Ракасоўскага
Дзясятую нядзелю запар у Менску прайшла шматтысячная вулічная акцыя пратэсту
Паказаць яшчэ Паказаць менш
33/35
Дзясятую нядзелю запар у Менску прайшла шматтысячная вулічная акцыя пратэсту
Паказаць яшчэ Паказаць менш
34/35
Дзясятую нядзелю запар у Менску прайшла шматтысячная вулічная акцыя пратэсту
Паказаць яшчэ Паказаць менш
35/35
Дзясятую нядзелю запар у Менску прайшла шматтысячная вулічная акцыя пратэсту
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Previous slide
Next slide

Прыкладна за гадзіну да пачатку акцыі, як заўсёды, закрыліся станцыі мэтро, адкуль можна было выйсьці да абвешчанага месца збору. Туды сьцягнулі вялікую колькасьць сілавікоў і вайсковай спэцтэхнікі. Тым ня менш удзельнікам маршу ўдалося з розных мікрараёнаў дабрацца да Партызанскага праспэкту і абʼяднацца ў калёну.

Да 15.00 на праспэкце сабралася некалькі тысяч дэманстрантаў, якія выйшлі на праезную частку і рушылі наперад. Па ходзе руху калёны да іх далучаліся іншыя ўдзельнікі. Людзі скандавалі «Жыве Беларусь», «Верым, можам, пераможам!», «Лукашэнку ў аўтазак», «Пайшоў прэч», «Хабараўск, прывітаньне» і іншыя лёзунгі.

Нягледзячы на адзінкавыя затрыманьні, шматтысячная калёна дэманстрантаў бесьперашкодна дайшла да ўнівэрмагу «Беларусь», дзе міліцыя праз мэгафон пачала папярэджваць іх пра незаконнасьць правядзеньня акцыі. Людзі рушылі далей, але ў раёне станцыі мэтро «Аўтазаводзкая» праспэкт перакрылі сілавікі з вадамётамі. У выніку дэманстранты павярнуліся і пайшлі назад.

З Партызанскага праспэкту яны павярнулі ў мікрараён Серабранка і па праспэкце Ракасоўскага дайшлі да вуліцы Пляханава. Там калёна падзялілася на дзьве часткі: большасьць працягнула рух наперад, іншыя — накіраваліся па Пляханава ў бок Партызанскага праспэкту. Асноўная частка дэманстрантаў, дайшоўшы да скрыжаваньня праспэкту Ракасоўскага з вуліцай Малініна, пачала разыходзіцца. Прыкладна ў 17.40 марш завяршыўся.

Вулічныя акцыі прыхільнікаў перамен прайшлі сёньня і ў іншых гарадах краіны. На дадзены момант праваабаронцы «Вясны» паведамляюць больш як пра 100 затрыманых — у Менску, Берасьці, Віцебску, Дзяржынску, Сьветлагорску. Большасьць зь іх — у сталіцы.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG