Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі прайшлі затрыманьні бяз акцыі


АМАП перакрыў вуліцу ў цэнтры Гомля
АМАП перакрыў вуліцу ў цэнтры Гомля

У Гомлі сілавікі не далі людзям сабрацца на пратэстнае шэсьце ў цэнтры гораду.

Людзі хадзілі па вуліцы Савецкай невялікімі групамі. То аднаго, то другога зь іх затрымліваў АМАП.

Жыхарка вуліцы Працоўнай (у цэнтры гораду) стала сьведкай, як АМАП гнаўся за групай маладых людзей. Аднаго павалілі на зямлю, затрымалі.

Каля вуліцы Камунараў міліцыя затрымала дзьвюх жанчын зь бел-чырвона-белымі парасонамі. На вуліцы Жаркоўскага затрымалі грамадзкага актывіста Валера Сьляпухіна. Цяпер у Цэнтральным РАУС — сама менш 7 затрыманых.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG