За ўдзел у «Маршы новай Беларусі» судзьдзя Аксана Ратнікава зь Ленінскага суду Магілёва пакарала яго на 270 рублёў. У Кастрычніцкім судзьдзя Вольга Краўчанка аштрафавала Бацюкова за «Марш незалежнасьці» і «Марш герояў» на 351 рубель.
Дырэктарку Горадзенскага дзіцячага госьпісу Вольгу Вялічку аштрафавалі на 405 рублёў 16 кастрычніка. Яе затрымалі напярэдадні. Ноч гарадзенка правяла ў ізалятары.
У большасьці паліклінік Менску ды іншых гарадоў можна прышчапіцца ад грыпу толькі расейскай вакцынай, хаця ў іншыя гады былі вакцыны і з Эўропы.
Свой пратэст Аляксандар Курбан зьвязаў з палітычнай сытуацыяй у краіне пасьля выбараў, якія ён лічыць сфальшаванымі.
Нагорны Карабах зноў апынуўся ў цэнтры жорсткай барацьбы паміж Азэрбайджанам і Армэніяй. Гэта самы сур’ёзны ўсплёск процістаяньня пасьля спыненьня агню ў 1994 годзе, якое паклала канец татальнай вайне.
Адвакацкай ліцэнзіі пазбавілі Аляксандра Пыльчанку, які абараняў Віктара Бабарыку і Марыю Калесьнікаву.
32 працаўнікі аб’яднаньня «Беларуськалій» працягваюць страйк, які пачаўся 17 жніўня. Пра гэта паведаміў сябра страйкаму Віталь Дзядзюк.
Падчас працэсу Алена Леўчанка паскардзілася на нялюдзкія ўмовы арышту.
Яе затрымалі за «ланцуг салідарнасьці», які адбыўся вечарам 11 кастрычніка на вуліцы Мазурава ў Гомлі.
Спачатку ішлося пра крымінальную справу за «масавыя беспарадкі». Сёньня яе судзілі за несанкцыянаваную акцыю.
Суд Ленінскага раёну Берасьця пакараў студэнтку Аляксандру Гаўручак 15-цю суткамі арышту.
Як працаваць журналістам ва ўмовах, калі іх масава затрымліваюць, гадзінамі трымаюць у РУУСах і судзяць?
У краме «Канфіскат» у Менску выставілі на продаж дзясяткі мабільных тэлефонаў, многія зь якіх пашкоджаныя. У сеціве выказваюцца меркаваньні, што гэта тэлефоны ўдзельнікаў акцыяў пратэсту.
Разьвітаньне з Валерам Шчукіным, які пайшоў з жыцьця 10 кастрычніка, адбылося сёньня ў цырыманіяльнай залі на вуліцы Альшэўскага.
Антраполяга Ўладзімера Шыпілу затрымалі 13 кастрычніка пасьля сядзячага пратэсту супрацоўнікаў Акадэміі навук
Фармацэўтычная кампанія Johnson & Johnson часова прыпыніла трэцюю фазу клінічных выпрабаваньняў вакцыны ад COVID-19 з прычыны «невытлумачальнай» хваробы ў аднаго з добраахвотнікаў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні кампаніі.
У 2020 годзе тэатар рыхтаваўся ўрачыста адзначыць сваё стагодзьдзе, але 26 жніўня большая частка трупы звольнілася ў знак салідарнасьці зь людзьмі, якія выйшлі на мірныя пратэсты супраць гвалту і беззаконьня ў Беларусі.
Свабода пагаварыла з аўтарам самага «віруснага» фота з «Маршу гонару», дзе сілавік наводзіць буйнакалібэрную стрэльбу на жанчыну з парасонам.
Журналіста Алеся Пілецкага 12 кастрычніка апыталі ў Заводзкім РУУС Менску. Супраць Пілецкага пачалі адміністрацыйны працэс за ўдзел у несанкцыяваным мерапрыемстве паводле артыкула 23.34.
Перад Глябальным жаночым маршам на знак падтрымкі і салідарнасьці зь Беларусьсю, анансаваным у многіх краінах сьвету, у Беларусі прэвэнтыўна затрымалі актывістак жаночага руху. Чаму беларускія ўлады так баяцца жанчын?
Загрузіць яшчэ