Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удаву і маці непаўналетніх дзяцей пратрымалі тры дні ў ізалятары і аштрафавалі


АМАП не дае гамельчукам сабрацца ў цэнтры гораду, 11 красавіка
АМАП не дае гамельчукам сабрацца ў цэнтры гораду, 11 красавіка

Жыхарку Гомля Алену Зямлянскую пратрымалі тры дні ў ізалятары часовага ўтрыманьня і пакаралі штрафам у 270 рублёў.

Яе затрымалі за «ланцуг салідарнасьці», які адбыўся вечарам 11 кастрычніка на вуліцы Мазурава ў Гомлі.

Жанчына — удава. У яе двое непаўналетніх дзяцей 13 і 17 гадоў.

Судзьдзя Віктар Казачок на паседжаньні папікнуў жыхарку Гомля: «Што ж вы пра дзяцей ня думаеце? Ставіце ў небясьпеку і сябе, і іншых?».

Таксама ён цікавіўся, за якія сродкі жыве сям’я, калі маці часова не працуе. У выніку Алена Зямлянская пакарана штрафам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG