Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць журналіста Алеся Пілецкага завялі адміністрацыйную справу


Алесь Пілецкі
Алесь Пілецкі

Журналіста Алеся Пілецкага 12 кастрычніка апыталі ў Заводзкім РУУС Менску. Супраць Пілецкага пачалі адміністрацыйны працэс за ўдзел у несанкцыяваным мерапрыемстве паводле артыкула 23.34.

Алесь Пілецкі застаецца на волі.​

5 верасьня Пілецкі як акрэдытаваны журналіст Радыё Свабода асьвятляў жаночы марш у Менску. Гэта стала падставай для апытаньня.

Пілецкі распавёў, што ў асобы, якая яго апытвала, была тэчка са здымкамі журналіста на акцыях пратэсту. На ўсіх фота Пілецкі быў у камізэльцы «Прэса» і журналісцкім бэджам. Журналіст паведаміў, што 5 верасьня яго спыняла міліцыя, правярала і фатаграфавала акрэдытацыю, здымала на відэа.

Паводле адваката Пілецкага Сяргея Зікрацкага, статус журналіста — асоба, у дачыненьні да якой распачалі адміністрацыйны працэс. Пасьля апытаньня сілавікі прымуць рашэньне, ці складаць на Пілецкага пратакол.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG