Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазбавілі ліцэнзіі адваката Бабарыкі і Калесьнікавай


Адвакат Аляксандар Пыльчанка
Адвакат Аляксандар Пыльчанка

Адвакацкай ліцэнзіі пазбавілі Аляксандра Пыльчанку, які абараняў Віктара Бабарыку і Марыю Калесьнікаву.​

Такое рашэньне прынялі на пасяджэньні кваліфікацыйнай камісіі па пытаньнях адвакацкай дзейнасьці пры Міністэрстве юстыцыі 15 кастрычніка.

Прычына: у публікацыі Tut.by ад 14 жніўня Аляксандар Пыльчанка расказаў, якімі паўнамоцтвамі валодае генпракурор і якія дзеяньні можа распачаць па апублікаваных у СМІ відэа і сьведчаньнях зьбіцьця людзей 9–12 жніўня ў РУУС і ІЧУ.

На паседжаньні кваліфікацыйнай камісіі прысутнічаў толькі сам Аляксандар Пыльчанка. Траіх ягоных калег, якія прыйшлі падтрымаць яго, не дапусьцілі.

«Кваліфікацыйная камісія вынесла заключэньне аб пазбаўленьні ліцэнзіі. Мы будзем абскарджваць гэтае рашэньне. Пакуль працэдура ня скончаная, Аляксандар Пыльчанка — дзейны адвакат, павінна быць яшчэ рашэньне калегіі Мін’юста», — сказаў Свабодзе сын Аляксандра Пыльчанкі, адвакат Яўген Пыльчанка.

У склад кваліфікацыйнай камісіі ўваходзяць прадстаўнікі Рэспубліканскай і тэрытарыяльных калегій адвакатаў.

Раней 15 кастрычніка ліцэнзіі пазбавілі адваката Юлію Леванчук, якая прадстаўляе інтарэсы інтарэсы зьбітага ўладальніка кветкавай крамы Максіма Харошына.

У 2011 годзе ўлады пазбаўлялі ліцэнзіі Тамару Сідарэнку, якая пасьля Плошчы абараняла Ўладзімера Някляева і Алеся Міхалевіча. У 2017-м была пазбаўлена ліцэнзіі Ганна Бахціна, сярод падабаронных якой былі Ірына Халіп, Эдуард Пальчыс і Міраслаў Лазоўскі. У розны час былі пазбаўленыя права на прафэсію адвакаты Павал Сапелка і Алег Агееў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG