Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што здарылася на Партызанскім праспэкце, дзе чалавек на відэа трапляе ў кватэру праз вакно


Вакно кватэры, празь якой выйшаў чалавек у балаклаве

Свабода высьветліла, што здарылася на Партызанскім праспэкце, дзе невядомы чалавек на відэа трапляе ў кватэру праз вакно.

У тэлеграм-каналах зьявілася відэа, на якім бачна, як невядомыя з дубінкамі забраліся на казырок крамы на Партызанскім праспекце, 19. Аўтар відэа расказала, што яны разьбілі шыбу ў кватэры.

Як высьветліла Свабода, шкло ў кватэры не разьбіта, пра што сьцьвярджаў аўтар відэа. Чалавек у балаклаве трапіў у кватэру празь дзьверы. Ён шукаў нейкіх журналістаў, якія знаходзіліся ў гэтым доме. Момант на відэа — гэта зьняцьце маскітнай сеткі.

Пра гэта нам расказаў гаспадар кватэры Станіслаў. Ён сам зьняў маскітную сетку на патрабаваньне чалавека ў балаклаве, пасьля чаго той выйшаў на казырок дома. Кім былі людзі ў балаклавах, гаспадар ня ведае.

Да пад’езду, дзе нібыта выбілі шкло, прыехалі каля дзесяці чалавек, каб падтрымаць гаспадара кватэры.

Людзі званілі ў ЖЭС, прапаноўвалі сабраць грошы на новую шыбу. Яны разьехаліся, калі даведаліся, што шыба не разьбітая.

На Партызанскім праспэкце сёньня адбыўся шматтысячны марш супраць улады Аляксандра Лукашэнкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG