Украінскі дыплямат і грамадзкі дзяяч Вадзім Трухан мяркуе, што санкцыі, уведзеныя 18 лютага Украінай супраць Аляксандра Лукашэнкі, ня маюць практычнага значэньня і падпарадкаваныя толькі дзьвюм палітычным мэтам.
Інфляцыя за 2025 год у Беларусі, паводле афіцыйных крыніц, склала 6,8%, што перавысіла паказчыкі, заплянаныя ўрадам. Цэны ў Беларусі за першы месяц 2026 году вырасьлі на 0,5%.
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень матчынай мовы. Сабралі інфармацыю пра імпрэзы, прысьвечаныя гэтай даце, для беларусаў у сваёй краіне і тых, якія жывуць за мяжой.
Карыстальнікі мабільных апэратараў у Беларусі ня могуць зарэгістравацца ў мэсэнджары Signal, бо не даходзяць SMS. Ці гэта вынік цэнтралізаванага абмежаваньня і ці варта непакоіцца за Telegram, які ўжо блякуюць у Расеі.
Юрысткі арганізацыі Respect — Protect — Fulfill апыталі 12 рэспандэнтак — былых зьняволеных. Ня толькі палітычных, але і жанчын, пакараных абмежаваньнем волі паводле звычайных крымінальных артыкулаў.
Улады пачалі ў 2020-м і ня сканчваюць дагэтуль юрыдычнай ліквідацыі аб’яднаньняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных установаў, асацыяцыяў.
Аляксандар Лукашэнка прысвоіў званьне генэрал-маёра юстыцыі Віктару Легану, які цяпер ачольвае ўпраўленьне Сьледчага камітэту ў Берасьцейскай вобласьці.
Аляксандар Лукашэнка ўключыў закрытае акцыянэрнае таварыства «ГрандСпэцТрэйдынг» у пералік спэцыяльных экспартэраў, якія маюць права займацца пастаўкамі «спэцыфічных тавараў» — звычайна гэта прадукцыя вайсковага або падвойнага прызначэньня.
У ноч на 18 лютага Расея ракетамі абстрэльвала населеныя пункты Ўкраіны на лініях баявога сутыкненьня і ўздоўж дзяржаўнай мяжы, а таксама атакавала дронамі тылавыя рэгіёны краіны.
У гэтым жа будынку на вуліцы Віленскай, 20 знаходзіцца і Цэнтар беларускай супольнасьці й культуры.
Ён памёр і пахаваны ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласьці.
Яго так моцна пабілі пры затрыманьні у кастрычніку 2020-га, што «не прынялі» на Акрэсьціна і непрытомнага адвезьлі ў Навінкі, потым — у нэўрахірургічнае аддзяленьне шпіталя. Асудзілі на 4 гады калёніі, якія цалкам адседзеў.
ВУП Беларусі ў студзені 2026 году ўпаў на 1,2 працэнта ў параўнаньні з студзенем мінулага году.
Падзеі 17 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі
Дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» з раніцы 16 лютага апублікавала 15 паведамленьняў аб праблемах у руху гарадзкога грамадзкага транспарту
9 лютага Лукашэнка чарговы раз выказаўся пра беларускую навуку. Маўляў, грошы будуць для навукі толькі тады, калі ёсьць вынік. Паглядзелі, чым скончылася гісторыя стварэньня беларускага электрамабіля і зь якім вынікам.
Прычына — спад у перапрацоўчай прамысловасьці Беларусі.
«Каласы пад сярпом тваім» упершыню выдалі за мяжой, без цэнзуры, як паведамляе выдавецтва. Выдавец і рэдактарка кнігі расказалі, чым адрозьніваецца новая вэрсія раману і чаму яе выдалі цяпер.
Ужо празь дзень пасьля выступу на Мюнхэнскай канфэрэнцыі аб бясьпецы дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё прыехаў зь візытам у сталіцу Славаччыны. Там ён разьвеяў асьцярогі наконт магчымага выхаду ЗША з NATO, заявіўшы журналістам, што Вашынгтон застаецца цьвёрда адданым альянсу.
У дзяржаўным прадпрыемстве «Менсктранс» паведамілі, што з ночы ў некалькіх раёнах сталіцы Беларусі спыняўся рух тралейбусаў праз пашкоджаньне кантактнай сеткі.
Загрузіць яшчэ