Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мак.бай» перайменаваў каву «амэрыкана» на загад Лукашэнкі

Былы «Макдональдс» у Беларусі, цяпер Mak.by
Былы «Макдональдс» у Беларусі, цяпер Mak.by

Лукашэнка ў сакавіку даў загад даць каве «амэрыкана» беларускую назву.

У сакавіку 2026 году, дэманструючы Лукашэнку апарат самаабслугоўваньня, дырэктарка сеткі «Мак.Бай» (былы McDonald’s ) Вікторыя Данько замовіла праз тэрмінал каву «амэрыкана» для Мікалая Снапкова.

Лукашэнка, пачуўшы назву «амэрыкана», адрэагаваў:

«„Амэрыкана“ трэба перайменаваць у беларускі брэнд. У дужачках пакуль пішы „амэрыкана“, пакуль не прывыкнуць...» — загадаў Лукашэнка.

Мікалай Снапкоў і загадчыца заківалі галовамі. Менскія журналісты зьвярнулі ўвагу, што у красавіку «амэрыкана» зьнікла з мэню «Мак.бай», а замест яго прадаецца «наша кава».

Сетка «Мак.бай» была створаная на базе сеткі рэстаранаў McDonald’s пасьля іх закрыцьця ў Беларусі —у 2022 годзе сетка прыняла рашэньне пакінуць беларускі рынак.

Традыцыйныя стравы McDonaldʼs новая сетка захавала, але назвала па-новаму. Таксама там перайшлі на беларускія прадукты.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG