Як вынікае з апублікаванай на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі пастановы, улады Беларусі працягнулі да 31 сьнежня 2027 году забарону на ўвоз тавараў зь Літвы, а таксама на перамяшчэньне літоўскіх і польскіх грузавікоў па беларускай тэрыторыі.
Вынятак — транзытныя перавозкі, якія пачынаюцца і заканчваюцца за межамі Беларусі, а таксама калі грузавікі накіроўваюцца ў пункты на мяжы Беларусі для перачэпкі і запраўкі. Пасьля аднаўленьня руху на беларуска-польскай мяжы цяпер такіх месцаў, дзе грузавікі могуць перачапіць прычэпы і заправіцца, стала больш.
У Telegram-канале Савету міністраў Беларусі паведамілі, што абмежаваньні будуць дзейнічаць да 31 сьнежня 2027 году.
Форум