Спэцыяльны спавяшчальнік ААН Нілс Муйжніекс выступіў 29 чэрвеня з дакладам аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі за пэрыяд з 1 красавіка 2025 па 31 сакавіка 2026 году.
«Вольныя Купалаўцы» 29 і 30 чэрвеня завяршаюць свой шосты сэзон у эміграцыі прем’ерай спэктакля «Наступны прыпынак». Квіткі ў Варшаве разьляцеліся імгненна. Пабывалі на спэктаклі, пагаварылі з рэжысэрам Аляксандрам Гарцуевым.
Падзеі 30 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Калі слупок тэрмомэтра на вуліцы ўзддымаецца да 25 градусаў, для вязьняў у калёніях і турмах наступае вельмі складаны час, а што казаць пра сьпякоту, вышэйшую за +30°?
Аляксандар Лукашэнка два дні праводзіў перамовы з Уладзімірам Пуціным у рэзыдэнцыі апошняга на Валдаі (Ноўгарадзкая вобласьць Расеі). Фота і відэа зь іхнай сустрэчы не публікавалі, заяваў удзельнікаў перамоваў таксама. Інфармацыі ў дзяржаўных СМІ Беларусі і Расеі было вобмаль.
Цэнтар BIPART апублікаваў дасьледаваньне, прысьвечанае дзейнасьці адміністрацыі Лукашэнкі. У размове з Свабодай яго аўтар расказаў, што насамрэч хаваецца за абрэвіятурай АП і чаму Лукашэнка стварыў гэтую структуру амаль адразу пасьля прыходу да ўлады.
Традыцыя грамадзкага сьвяткаваньня Купальля ў Вільні была запачаткаваная ў 1911 годзе, адноўленая ў 2013-м.
У віленскім Музэі акупацыі і барацьбы за свабоду (Aukų g.2А), які месьціцца ў былой вязьніцы КДБ Літоўскай ССР, з 26 чэрвеня можна пабачыць ня толькі старонкі справаў, заведзеныя на «ворагаў народу» у сталінскія часы.
У праекце «Хачу знайсьці», які вядзе Каардынацыйны штаб Украіны ў пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалоннымі, паведамілі аб чарговым абмене ваеннапалоннымі ў фармаце «160 на 160».
У Роўна асудзілі супрацоўніцу абласнога ўпраўленьня Службы бясьпекі Ўкраіны за непакору або адмову выканаць загад у асаблівых умовах (ваеннага становішча і ў баявой абстаноўцы) на пяць гадоў пазбаўленьня волі з выпрабавальным тэрмінам на адзін год.
Арганізатары пэтыцыі за бел-чырвона-белы сьцяг на Грунвальдзкім полі хацелі б сабраць 12 тысяч подпісаў. Столькі ваяроў зь беларускіх тэрыторыяў удзельнічалі ў бітве.
У ноч на 26 чэрвеня расейскія войскі атакавалі Ўкраіну балістычнымі ракетамі і ўдарнымі дронамі. Пацярпелі Кіеў, Херсонская, Сумская, Запароская і Херсонская вобласьці.
На судзе ў Бухарэсьце таксама назвалі іх імёны. Паводле матэрыялаў справы, беларускія чэкісты сустракаліся з малдаванінам некалькі разоў. Сустрэчы адбываліся ў Будапэшце, абмяркоўвалі там, імаверна, зьвязаныя з вайной ва Ўкраіне зьвесткі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі сьцьвярджае, што расейскія рэтрансьлятары для кіраваньня «шахедамі» ў Беларусі перасталі працаваць пасьля ўльтыматуму для Менску. Украінскі авіяцыйны экспэрт тлумачыць Свабодзе, як працуюць гэтыя сыстэмы і што яны могуць пагражаць ня толькі Ўкраіне, але і Эўропе.
Міхаіл Куцко ў размове з Свабодай узгадвае сваё зьняволеньне да 2020-га, расказвае пра ад’езд з Беларусі і камэнтуе абвінавачаньні ва ўдзеле ў «шэрых» схемах легалізацыі ў Польшчы.
Падрыхтоўчае паседжаньне суду ў справе Іны Кардаш адбылося, але статус абвінаваўчага акту ня вызначылі.
Лукашэнка адпраўляецца ў доўгатэрміновую камандзіроўку за мяжу. Наколькі і куды — невядома. Вядомы палітычны аглядальнік ацаніў, што адбываецца.
24 чэрвеня ў Беларусі падаражэла паліва, пакуль на 1 капейку. Пры гэтым падчас паліўнага крызісу ў Расеі Беларусь павялічыла пастаўкі туды нафтапрадуктаў. Разьбіраемся, колькі Беларусь можа прадаць бэнзіну расейцам і як гэта адаб’ецца на беларускім паліўным рынку.
На прэзэнтацыі Павал Севярынец заявіў, што выпрабаваньні, якія выпалі на долю беларусаў, азначаюць, што наперадзе «вялікія падзеі».
Загрузіць яшчэ