Сачыце за абнаўленьнямі
Карэспандэнт Радыё Свабодная Эўропа/ Радыё Свабода ў Вашынгтоне.
Дональд Трамп можа разгледзець магчымасьць надаць Ўкраіне гарантыі бясьпекі на ўзор абавязаньняў NATO ў калектыўнай абароне, калі пераканаецца, што рызыка чарговага расейскага ўварваньня зьнізілася дастаткова. Пра гэта 22 лістапада заявіў яго спэцыяльны пасланьнік Джарэд Кушнер.
Першыя за доўгі час трохбаковыя перамовы паміж Расеяй, Украінай і ЗША прывялі да пэўнага гуманітарнага прарыву, аднак істотнага прагрэсу ў спыненьні вайны дасягнуць не ўдалося.
Белы дом распрацаваў плян стварэньня эўрапейскай сыстэмы бясьпекі, а таксама гарантый бясьпекі для Ўкраіны, у той час як адміністрацыя Трампа рыхтуецца да трохбаковых мірных перамоваў з Украінай і Расеяй у Абу-Дабі.
Чаканая перамога Дэмакратычнай партыі на прамежкавых выбарах у ЗША зьменіць балянс сілаў у Кангрэсе і дасьць партыі больш магчымасьцяў кантролю і ўплыву на заканадаўства. Будуць наступствы для палітыкі ЗША стасоўна Расеі, Украіны й Ірану.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыпыніў дзеяньне амаль усіх істотных санкцыяў, мытаў і абмежаваньняў, прадугледжаных двухпартыйным законам, закліканым узмацніць ціск на Расею, каб прымусіць яе спыніць вайну супраць Украіны.
Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё заклікаў абнавіць заходні альянс на аснове нацыянальнага сувэрэнітэту, вайсковай моцы і прыхільнасьці да супольных каштоўнасьцяў.
У Злучаных Штатах адсочваюць паведамленьні пра меркаваны выпадак лёгачнай чумы ў Расеі пасьля сьмерці 28-гадовай супрацоўніцы лябараторыі ў Іркуцкай вобласьці (Сібір), у той час як некаторыя амэрыканскія палітыкі заклікаюць увесьці шырокія абмежаваньні на паездкі, зьвязаныя з Расеяй.
Варшава і Вашынгтон набліжаюцца да падпісаньня пагадненьня, якое стане пачаткам будаўніцтва сталай вайсковай базы ЗША. Польшча зьбіраецца плаціць па 15 тысяч даляраў штогод за кожнага амэрыканскага вайскоўца на ейнай тэрыторыі.
Амэрыканскія заканадаўцы і экспэрты ў нацыянальнай бясьпецы заклікаюць прэзыдэнта Дональда Трампа да больш жорсткіх дзеяньняў супраць кітайскіх структураў, якія абвінавачваюць у дапамозе Ірану спадарожнікавымі выведнымі зьвесткамі, кампанэнтамі ўзбраеньняў і даходамі ад продажу нафты.
Злучаныя Штаты запрасілі прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна ўзяць удзел у сьнежаньскім саміце «Групы дваццаці» (G20) у Маямі, паведаміў 23 верасьня дзяржаўны сакратар Марка Рубіё.
Спэцыяльны пасланьнік прэзыдэнта ЗША для Беларусі Джон Коўл плянуе зноў наведаць Беларусь 14 верасьня. 8 верасьня ў Вашынгтоне зь ім сустрэўся Алесь Бяляцкі.
Пасьля візытаў амэрыканскіх пасланьнікаў у Маскву і Кіеў былыя амбасадары ЗША ва Ўкраіне ня бачаць прыкметаў таго, што пазыцыя Масквы зьмянілася настолькі, каб зрабіць мірнае пагадненьне магчымым.
Хоць вайсковы патэнцыял Ірану панёс сур’ёзныя страты, Тэгеран па-ранейшаму захоўвае важны рычаг уплыву ў Армускай пратоцы.
Злучаныя Штаты заявілі, што ведаюць пра пагрозы ўзброеных сілаў Ірану ўключыць пэрсамоўныя СМІ, у тым ліку Радыё Фарда, у сьпіс патэнцыйных вайсковых цэляў, і нагадалі пра выпадкі перасьледу журналістаў і дысыдэнтаў за мяжой і спробы нападаў на іх з боку Тэгерану.
Гэтыя чатыры краіны ўсё часьцей абʼядноўваюць рэсурсы, ваенныя магчымасьці і геапалітычны ўплыў.
Дамова адкрывае шлях экспарту ўкраінскіх баявых дронаў у ЗША для выпрабаваньняў і сумеснай вытворчасьці ў будучыні.
«Злучаныя Штаты застаюцца адкрытымі й імкнуцца адыграць канструктыўную ролю ў спыненьні вайны», – заявіў дзяржаўны сакратар ЗША 22 ліпеня.
Злучаныя Штаты ў ноч на 12 ліпеня нанесьлі новую хвалю ўдараў па Іране пасьля таго, як Тэгеран абвясьціў пра закрыцьцё Армускай пратокі, а іранскія сілы атакавалі кантэйнэравоз пад сьцягам Кіпру.
Аўтарытарныя дзяржавы ўсё часьцей супрацоўнічаюць на ваенным, эканамічным і інфармацыйным франтах, нават без фармальнага альянсу, кажа амэрыканскі аналітык Крыстафэр Ўокер. Ён лічыць, што дэмакратыям патрэбна доўгатэрміновая стратэгія, каб супрацьстаяць гэтаму ўсё большаму супрацоўніцтву.
Паводле высокіх амэрыканскіх чыноўнікаў і экспэртаў у рэгіянальнай бясьпецы, удары ЗША па іранскіх сыстэмах супрацьпаветранай абароны і радарах у ноч на 10 чэрвеня былі абмежаваным папярэджаньнем на адрас Тэгерану, а ня першым залпам у больш шырокай ваеннай кампаніі.
Загрузіць яшчэ