Запытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка зноў выступіў за пашырэньне расейскай мовы і чаму на Захадзе дазваляюць дэманстрацыі ў падтрымку ХАМАС

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Чаму на Захадзе дазваляюць дэманстрацыі ў падтрымку ХАМАС?

— У цывілізаваным сьвеце працуе вяршэнства закону. Дзяржава павінна забясьпечваць права на мірныя дэманстрацыі. У нас, дарэчы, таксама ёсьць такая норма ў Канстытуцыі, але не ў жыцьці...

На Захадзе пэўная ідэя апаноўвае масамі, пасьля маргіналізуецца, але застаецца суіснаваць зь іншымі ў такім здрабнелым выглядзе. На Ўсходзе, наадварот, кожны новы мэйнстрым дарэшты вынішчае ўсе іншыя ідэалёгіі разам зь іх носьбітамі. Пра гэтую розьніцу паміж Захадам і Ўсходам у сваім эсэ «Адвечным шляхам» пісаў Ігнат Абдзіраловіч (ёсьць у сеціве).

— Што значыць чарговы выступ Лукашэнкі за пашырэньне расейскай мовы?

— Па-першае, ён імкнецца дагадзіць Пуціну, які ўтрымлівае ягоны рэжым і яго асабіста. Нацыянальныя інтарэсы ў разуменьні Лукашэнкі — гэта яго асабістыя інтарэсы, а не інтарэсы нацыі і дзяржавы. Але Лукашэнка перагібае палку, бо да нацыянальнай катастрофы ў Беларусі ён ужо прывёў, і чарговы русыфікатарскі наезд можа выклікаць адваротную рэакцыю людзей.

Па-другое, гэта яго інтуітыўная боязь не зразумець чагосьці на іншай мове ці быць незразуметым, уласьцівая людзям старэйшага пакаленьня і савецкай фармацыі, якія адстаюць ад трэндаў сучаснасьці.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дом Масквы», «Расейскі дом». Лукашэнка зноў заклікаў бараніць расейскую мову. Пералічваем, хто гэтым ужо займаецца ў Беларусі

— Ці не здаецца Вам, што сёньняшні ўздым рэлігійных цемрашалаў, аматараў «моцнай рукі» і папулістаў — гэта заканамерная рэакцыя часткі грамадзтва, не гатовай да сучаснага разьвіцьця тэхналёгій і адпаведных зьменаў у жыцьці соцыюму?

— Ад «цемнаты народнай» увесь час засьцерагала яшчэ «Наша Ніва» пачатку ХХ ст... А далей з гэтай «цемнатой» пачынае працаваць палітыка. Яна можа заняцца асьветай і тым, каб не даводзіць невуцтва да ўздыму, да агрэсіі. А можа, наадварот, падаграваць нянавісьць гэтай «цемнаты» да ўласных яўных ці прыдуманых ворагаў.

«Цемната» заўсёды была і будзе: для адных перашкода, для іншых — зброя.

— Чым кіруецца прапагандыст, які называе тых, хто апэлюе да правоў чалавека, — ворагамі краіны?

— Ён кіруецца сваёй інфантыльнай непрадбачлівасьцю, бо перакананы, што яго самога не паб’юць і не пасадзяць. Маўляў, «а мяне за што»? Але праўда ў тым, што ён сядзіць у тэлеэкране толькі датуль, дакуль яго бяруць «в дело», і пакуль на яго не напісалі данос. Калі ж яго «затрымаюць» (дзіўны эўфэмізм для слова «арышт»), ён раптам зразумее, што ніякіх правоў у яго няма. І ўжо іншы прапагандыст, нібы пачуўшы ягоныя думкі, назаве яго з тэлеэкрану ворагам краіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як дзяржаўная прапаганда заклікае да рэпрэсій супраць беларускамоўных

— Ці застануцца цяперашнія кіраўнікі Беларусі ў гісторыі?

— У 1930-я гады ўладамі БССР была зьнішчаная ўся нацыянальная эліта. Падобны працэс назіраем сёньня, зноў зьнішчаюць «ворагаў народу». А цяпер вазьміце ў рукі сучасную Беларускую энцыкляпэдыю. Там вы пабачыце сотні артыкулаў пра паэтаў, пісьменьнікаў, навукоўцаў, забітых бальшавікамі, і хіба зь дзясятак — пра тых, хто зьнішчаў.

Яшчэ трохі і ў наступных выданьнях яны будуць названыя злачынцамі, а тыя, каго забілі, пасадзілі, выціснулі з краіны сёньня, зоймуць у гісторыі сваё пачэснае месца. Такая заканамернасьць: «ворагі народу» зноў акажуцца яго героямі.

— Якая лёгіка была ў ХАМАС атакаваць Ізраіль? Хіба ня ведалі, што атрымаюць у адказ?

— Лёгіка ёсьць, але нашмат шырэйшая — у кантэксьце сусьветнай вайны: каб усё, што тлее, падпаліць, а што ня тлее — дэстабілізаваць.

Агрэсія супраць Украіны, тысячы мігрантаў на мяжы з ЭЗ, выбухі газаправодаў на поўначы Эўропы... Нідзе ў сьвеце так шмат і з такой ахвотай не гавораць пра 3-ю сусьветную, як у расейскай тэлевізіі і яе беларускім філіяле. А што яшчэ застаецца дыктатарам, якія ня здольныя наладзіць нармальнае жыцьцё на сваіх тэрыторыях? Яны доўжаць свае страшныя злачынствы і пры тым мараць пра сусьветную вайну, якая «ўсё сьпіша».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму прапагандысты ў Менску ўзрадаваліся нападу ХАМАС на Ізраіль

— Чым затрыманьне адрозьніваецца ад арышту?

— Затрыманьне яшчэ не пакараньне. Але гэта нюанс прававых сыстэмаў. У нас сыстэма карная, і «затрыманы» можа сядзець у турме гадамі...

У расейскім канцылярыце тэрміналёгія наўмысна размытая — яна нібыта пра тое, а нібыта і не пра тое. «Преступление» — гэта як пераступіць празь нешта, слова не нясе канкрэтнага сэнсу, як наша злачынства. Альбо «наказание» — як «назидание». Ня тое, што па-беларуску канкрэтна — пакараньне. Так і «задержание» — штосьці расплывістае, затрымаць можна дыханьне, напрыклад, ці авіярэйс. А гэта арышт і турма (а ніякі не «изолятор временного содержания»).

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:

 Запытайся ў Дубаўца. Што агульнага ў ХАМАС з рэжымам Лукашэнкі і ці актуальны для Беларусі і Расеі суд над камунізмамЗапытайся ў Дубаўца. Што рабіць з выбарамі-2024 у Беларусі, навошта завялі справу на Раду БНР і ці мае эфэкт прапаганда Лукашэнкі?Запытайся ў Дубаўца. Ці магчымая дэмакратыя ў рускамоўнай Беларусі і ці ня выціснуць беларусаў расейцы, якіх усё больш у МенскуЗапытайся ў Дубаўца. Чаму ў расейскай мове так шмат англіцызмаў, чым страшны нацыяналізм і чаму Лукашэнка робіць зь Беларусі РасеюЗапытайся ў Дубаўца. У чым «нацыянальныя інтарэсы» прадстаўнікоў рэжыму і дзе прачытаць праўду пра Заходнюю БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Якая матывацыя ў арміі РБ бараніць рэжым і як да закрыцьця межаў паставяцца «ябацькі»Запытайся ў Дубаўца. Чаму Прыгожына пахавалі без пашаны, што ня так са словамі папы Рымскага пра Расею і ці трэба цалкам закрываць межыЗапытайся ў Дубаўца. Пра забарону беларускай літаратуры, «гістарычны канфлікт» зь літоўцамі і незалежныя беларускія СМІЗапытайся ў Дубаўца. Пра закрыцьцё межаў Беларусі з ЭЗ, што б сёньня рабіў Караткевіч і ці трэба Беларусі ў NATOЗапытайся ў Дубаўца. Як у Беларусі распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю і чаму сапраўдных патрыётаў абвяшчаюць здраднікамі Запытайся ў Дубаўца. Пра вынікі маратону салідарнасьці, што можа абараніць беларуса ад русыфікацыі і чаму Зянон Пазьняк так сябе паводзіцьЗапытайся ў Дубаўца. Пра рэжымную прапаганду, гібель Алеся Пушкіна і будучыню беларускай гуманітарнай навукіЗапытайся ў Дубаўца. Пра суды над памерлымі, як адрозьніць праўдзівыя навіны ад фэйкаў і ці ўплывае русыфікацыя на беларускія дэмсілыЗапытайся ў Дубаўца. Што яшчэ не зрабілі і могуць зрабіць дэмакратычныя сілы за мяжой і чаму «ябацькі» вераць у Лукашэнку, як у богаЗапытайся ў Дубаўца. Пра ядзерную зброю, палітыку русыфікацыі і нацыянальнае адраджэньне БеларусіЗапытайся ў Дубаўца. Пра русыфікацыю ў Беларусі, якой павінна быць ідэальная ўлада і чаму многія расейскія артысты — за вайнуЗапытайся ў Дубаўца. Ці была нейкая карысьць ад падзеяў гэтых 3 гадоў і што будзе, калі Полк Каліноўскага ўвойдзе ў БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Пра месца беларусаў у сьвеце, чаму Лукашэнка так ненавідзіць Зяленскага і навошта ўзаконілі суды над памерлыміЗапытайся ў Дубаўца. Ці можа «русский мир» стаць добрым, пра прызнаньне «экстрэмісцкай» Рады БНР і чаму цяпер часта кажуць пра пэдафілаўЗапытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка горшы за Гітлера, у чым урок справы Пратасевіча і дзе знайсьці падставы для аптымізмуЗапытайся ў Дубаўца. Каму сёньня горш — беларусам ці расейцам і ці можа рэжым у Беларусі перайсьці на бок дабраЗапытайся ў Дубаўца. Пра самую крамольную кнігу Беларусі і хто будзе адраджаць краіну, калі многія беларусы зьехалі за мяжуЗапытайся ў Дубаўца. Ці магчымая прапаганда па-беларуску, чаму Бабарыка не адкупіўся ад турмы і як сьмерць Лукашэнкі паўплывае на рэпрэсііЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць на службе ў Лукашэнкі шчасьлівыя людзі і чаму Пазьняк ня здолеў аб’яднаць людзей у рэальную сілуЗапытайся ў Дубаўца. Пра асаблівы лёс беларусаў як нацыі, бясконцыя масавыя рэпрэсіі і пошукі вінаватых Запытайся ў Дубаўца. Куды будзе ўцякаць Лукашэнка ў выпадку перавароту, як ачышчаць мазгі ад прапаганды і на чыім баку быў бы Віктар ЦойЗапытайся ў Дубаўца. Пра матывацыю ісьці на вайсковыя зборы, дасягненьні Лукашэнкі для Беларусі і загінулых за Ўкраіну расейцаўЗапытайся ў Дубаўца. Пра сілавы пераварот, чым Геніюш замінае «ябацькам» і хто вінаваты ў вайне — Пуцін ці народ РасеіЗапытайся ў Дубаўца. Пра народныя песьні, новую Беларусь і «генацыд беларускага народу»Запытайся ў Дубаўца. Навошта падпісваць пэтыцыі, што нам дае памяць пра БНР і якое месца ў новай Беларусі зойме ГУБАЗіКЗапытайся ў Дубаўца. Пра нацыянальны колер Беларусі, сваркі ў дэмакратычным асяродку і выцясьненьне з ужытку расейскай мовыЗапытайся ў Дубаўца. Пра «гібрыдную акупацыю» Беларусі, завочныя суды і «адцісканьне» маёмасьці ў «палітычных», выбар царквы і падарожжыЗапытайся ў Дубаўца. Ці была ў 2020 магчымасьць перамен, навошта Кітаю падтрымліваць Лукашэнку і як заставацца шчасьлівым, калі побач вайнаЗапытайся ў Дубаўца. Пра інцыдэнт у Мачулішчах, стратэгію дэмакратычных сіл і паглынаньне Беларусі РасеяйЗапытайся ў Дубаўца. Пра дэтэктар хлусьні для журналістаў, масавыя ўцёкі пасіянарыяў на Захад і  «адмену» расейскай культурыЗапытайся ў Дубаўца. Ці Лукашэнка трымаецца пры ўладзе дзякуючы русыфікацыі, куды лепш эміграваць і ці ёсьць нейкая карысьць у вайне Запытайся ў Дубаўца. Чаму Эўропа не плянуе ісьці на Маскву, як распазнаць агента КДБ і пра жыцьцё «па маскоўскім часе»Запытайся ў Дубаўца. Ці бываюць беларусы імпэрцы, пра наступствы падзелу Расеі, зьнішчэньне беларускай мовы і шпіца на стале ў ЛукашэнкіЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць беларуская нацыя, што можна зрабіць для палітвязьняў і чаму многія беларусы давяраюць БТЗапытайся ў Дубаўца. Пра «масавыя беспарадкі», моўную сытуацыю ў краіне і які народ бліжэй беларусам — армяне ці азэрбайджанцыЗапытайся ў Дубаўца. Чаму пакаленьне 70+ жадае аб’яднаньня з Расеяй, пра беларускую нацыянальную ідэю і эўрапейскія каштоўнасьціЗапытайся ў Дубаўца. Пра Новы год, «калектыўны Захад» і калі беларусы-уцекачы змогуць вярнуцца дадомуЗапытайся ў Дубаўца. Пра найбліжэйшы беларусам народ, тарашкевіцу/наркамаўку і кветкі на магілу МакеяЗапытайся ў Дубаўца. Пра «нашу» Вільню, законнасьць першых выбараў прэзыдэнта і ці павінны ўкраінцы ў адказ бамбіць Расею