Гэтую паказальную гісторыю расказалі журналісты DW.
Нэўтральнасьць, надзейнасьць і карэктнасьць — з гэтымі трыма паняцьцямі асацыюецца Швайцарыя ў большасьці людзей у сьвеце. А швайцарскія навукоўцы для многіх — жывое ўвасабленьне гэтых якасьцяў. Так што пост у Facebook біёляга з Бэрнскага ўнівэрсытэту Ўілсана Эдвардса, дзе ён пісаў пра ціск і нават запалохваньні з боку Злучаных Штатаў і некаторых СМІ на адрас ягоных калег-навукоўцаў, якія спрабуюць выявіць паходжаньне каранавірусу, выглядаў цалкам рэальным.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
CNN паведаміў пра атрыманьне амэрыканскай выведкай дадзеных зь лябараторыі ва ЎханіДзяржаўныя кітайскія СМІ і інтэрнэт-плятформы шырока цытавалі паведамленьне швайцарскага біёляга, бо яно пацьвярджала заявы афіцыйнага Пэкіна пра тое, што ўсе вэрсіі наконт узьнікненьня каранавірусу ў лябараторыі ва Ўхані — гэта паклёп з боку ЗША, які ня мае пад сабой навуковых доказаў.
Са спасылкай на выказваньні вучонага з Бэрну кітайскія СМІ называлі амэрыканскія здагадкі пра нібыта штучнае паходжаньне каранавірусу клясычным прыкладам фальшывых навінаў і прапаганды.
Уілсану Эдвардсу дзякавалі за навукова абгрунтаваныя тлумачэньні і захапляліся ягонай сумленнасьцю і мужнасьцю ў разьвенчваньні «альтэрнатыўных фактаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Трывога ў ЗША: Прышчэпленыя людзі могуць распаўсюджваць каранавірусАмбасада Швайцарыі ў Кітаі шукае Ўілсана Эдвардса
10 жніўня пасольства Швайцарыі ў Пэкіне, якое звычайна не адзначаецца асаблівым пачуцьцём гумару, разьмясьціла на сваёй старонцы ў Twitter і ў ягоным кітайскім аналягу Weibo пост наступнага зьместу: «Уілсан Эдвардс, калі вы сапраўды існуяце, будзем рады з вамі пазнаёміцца».
Далейшыя пошукі паказалі, што пад гэтым імем у Швайцарыі не зарэгістраваны ніводзін чалавек і не была апублікаваная ніводная навуковая праца. Швайцарская амбасада патрабавала ад кітайскіх СМІ выдаліць усе матэрыялы са згадкай пра няіснага навукоўца з Бэрну.
Пасьля гэтага артыкулы пра швайцарскага біёляга былі выдаленыя са стужкі дзяржаўнага інфармагенцтва «Сіньхуа» і з інтэрнэт-старонак газэт China Daily і Global Times, якія выходзяць на ангельскай мове. Зьнікла і старонка ўяўнага Ўілсана Эдвардса на Facebook, створаная, як выглядае, дзеля аднаго "выкрывальнага" поста. Тым часам кітайскамоўныя СМІ, якія рэгулярна вінавацяць заходнія масмэдыя ў распаўсюдзе фэйкавых навінаў, выдаляць спасылкі на «бэрнскага навукоўца» не сьпяшаюцца — цытаты няіснага экспэрта да гэтага часу можна знайсьці на некаторых сайтах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Пандэмія COVID-19: траціна насельніцтва Зямлі ва ўмовах карантынуФэйкавыя сайты для кітайскай прапаганды
Зусім нядаўна брытанская няўрадавая арганізацыя Centre for Information Resilience апублікавала вынікі новага дасьледаваньня, падчас якога ў сацыяльных сетках было выяўлена больш як 350 фэйкавых профіляў, што распаўсюджваюць кітайскую дзяржаўную прапаганду.
У іх абмяркоўваліся такія тэмы, як каранавірус, парушэньні правоў чалавека ў Сіньцзяне або расізм. Мэтай гэтых пастоў было накіраваць дыскусію ў патрэбнае Пэкіну рэчышча і дыскрэдытаваць урады заходніх дзяржаў, гаворыцца ў дасьледаваньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Наколькі небясьпечны «дэльта»-варыянт каранавірусу
Выпадак з Уілсанам Эдвардсам паказвае, наколькі палітызаванымі сталі спробы ўстанавіць прыроду паходжаньня каранавірусу — асабліва для Кітаю. ЗША і САЗ па-ранейшаму не адмаўляюцца ад тэорыі лябараторнага стварэньня SARS-CoV-2. І пакуль гэтая вэрсія застаецца ў сіле, Пэкін адмаўляецца ўдзельнічаць ва ўсіх далейшых расьсьледаваньнях — пры неабходнасьці паклікаўшы на дапамогу няіснага кітайскага навукоўца.