Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пандэмія COVID-19: траціна насельніцтва Зямлі ва ўмовах карантыну


Парыж, абмежаваны подступ да Эйфэлевай вежы
Парыж, абмежаваны подступ да Эйфэлевай вежы

Больш за 2,6 мільярда чалавек у дзясятках дзяржаваў сьвету знаходзяцца ў рэжыме абмежаваньняў — перш за ўсё на перамяшчэньне і сацыяльныя кантакты — у сувязі з пандэміяй каранавіруснай інфэкцыі. Увечары 24 сакавіка абмежавальныя захады былі ўведзеныя для 1,3 мільярда жыхароў Індыі.

У Францыі спэцыялісты ў галіне мэдыцыны раяць ураду прадоўжыць да шасьці тыдняў карантын, уведзены 17 сакавіка.

24 сакавіка Куба пачала зьмяшчаць у карантын замежных турыстаў — у сувязі з закрыцьцём сваіх межаў.

У Кітаі мякчэюць абмежавальныя захады ў правінцыі Хубэй, дзе 23 сакавіка ўступіў у сілу дазвол здаровым людзям пакідаць правінцыю. У найбольш пацярпелым ад эпідэміі горадзе Ухань правілы карантыну будуць паслабленыя з 8 красавіка.

На раніцу 25 сакавіка ў сьвеце зафіксавалі 422,9 тысячы выпадкаў COVID-19: 81,6 тысячы ў Кітаі, каля 69,2 тысячы ў Італіі, каля 54,9 тысячы ў ЗША, 42 тысячы ў Гішпаніі, 33 тысячы ў Нямеччыне, 24,8 тысячы ў Іране, 22,3 тысячы ў Францыі.

Ад хваробаў, якія выклікаў новы каранавірус, у сьвеце памерлі 18,9 тысячы чалавек. Зь іх 6820 у Італіі, 3285 у Кітаі, 2991 у Гішпаніі, 1934 у Іране, 1100 у Францыі.

Выпісалі 109,1 тысячы пацыентаў, якіх вылекавалі ад COVID-19. «Актыўных выпадкаў» хваробы застаецца каля 294,9 тысячы, зь іх 13 тысяч у цяжкім стане.

Злучаныя Штаты

У ЗША, дзе, паводле ацэнак САЗ, хуткае распаўсюджваньне каранавірусу можа стварыць самы буйны ў сьвеце агмень інфэкцыі COVID-19, памерлі больш за 600 чалавек, пры выяўленых амаль 50 тысячах інфікаваных.

Пэнтагон лічыць, што эпідэмія ў ЗША будзе доўжыцца па меншай меры некалькі месяцаў, а вяртаньне да нармальнага жыцьця можа адбыцца ў чэрвені-ліпені.

Губэрнатар штату Нью-Ёрк Эндру Куома заявіў, што колькасьць інфікаваных ў Нью-Ёрку падвойваецца кожныя тры дні.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп папярэдзіў, што абмежаваньні, уведзеныя праз каранавірус, пры працяглым тэрміне дзеяньня могуць нанесьці краіне большую шкоду, чым маштабная рэцэсія або эканамічны спад. Апанэнты Трампа настойваюць, што цана страчаных жыцьцяў не можа ісьці ў параўнаньне з эканамічнымі стратамі.

Біржавыя індэксы 24 сакавіка ўстойлівы расьлі — у адказ на чаканьні, зьвязаныя зь верагодным прыняцьцем Кангрэсам і Сэнатам ЗША пакету «выратаваньня эканомікі» коштам 2 трыльёнаў долараў.

Францыя. МАК

Міністар замежных справаў Францыі Жан-Іў Ле Дрыян заявіў, што Эўропа сфармуе пакет фінансавай дапамогі бедным краінам, асабліва ў Афрыцы — каб прадухіліць на тэрыторыі гэтых краінаў зьяўленьне новых агмянёў заражэньня каранавірусам.

24 сакавіка Міжнародны алімпійскі камітэт абвясьціў, што летнія гульні ў Токіё будуць перанесеныя на 2021 год у сувязі з пандэміяй, якая ахапіла ў цяперашні час каля 200 дзяржаваў.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG