Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус. У Італіі аднавіўся рост штодзённых сьмерцяў, у Францыі памерлі ўжо звыш 1000 чалавек


FRANCE -- A victim of the Covid-19 virus is evacuated from the Mulhouse civil hospital, March 23, 2020
FRANCE -- A victim of the Covid-19 virus is evacuated from the Mulhouse civil hospital, March 23, 2020

На раніцу 25 сакавіка ў сьвеце зафіксавалі 422,9 тысячы выпадкаў COVID-19: 81,6 тысячы ў Кітаі, каля 69,2 тысячы ў Італіі, каля 54,9 тысячы ў ЗША, 42 тысячы ў Гішпаніі, 33 тысячы ў Нямеччыне, 24,8 тысячы ў Іране, 22,3 тысячы ў Францыі.

Ад хваробаў, якія выклікаў новы каранавірус, у сьвеце памерлі 18,9 тысячы чалавек. Зь іх 6820 у Італіі, 3285 у Кітаі, 2991 у Гішпаніі, 1934 у Іране, 1100 у Францыі.

Выпісалі 109,1 тысячы пацыентаў, якія паправіліся ад COVID-19. «Актыўных выпадкаў» хваробы застаецца каля 294,9 тысячы, зь іх 13 тысяч у цяжкім стане.

У Італіі да таго два дні запар зьмяншалася колькасьць новых выяўленых выпадкаў COVID-19 і новых сьмерцяў за дзень, ды з 24 сакавіка тэндэнцыя спынілася, аднавілася паскарэньне. За 24 сакавіка там выявілі 5249 новых выпадкаў, 743 сьмерці.

У Францыі агульная колькасьць памерлых ад COVID-19 перавысіла тысячу, за 24 сакавіка там памерлі 240 пацыентаў. Міністар здароўя Францыі адзначыў, што гэтыя лічбы няпоўныя: як перадае RFI, ён прызнаў, што ў дамах састарэлых ня робяць сыстэматычных тэстаў і калі там нехта памірае ад каранавірусу, гэтага выпадку, хутчэй за ўсё ня будзе ў статыстыцы. Лічбы з дамоў састарэлых абяцаюць апублікаваць у найбліжэйшыя дні.

У Злучаных Штатах распаўсюд вірусу працягвае паскарацца, за 24 сакавіка выявілі больш за 11 тысяч новых выпадкаў, а колькасьць сьмерцяў за дзень рэзка падскочыла — да 225.

У Беларусі на 23 сакавіка пацьвердзілі 81 выпадак інфэкцыі новым каранавірусам. Паводле Міністэрства аховы здароўя, 22 пацыенты «выпісаныя або рыхтуюцца да выпіскі», яшчэ 59 «знаходзяцца пад мэдыцынскім кантролем і на лячэньні». 24 сакавіка Мінздароўя не публікавала статыстыку пра COVID-19.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG