Прэм'ер-міністар Японіі Сіндзо Абэ абвясьціў, што зробіць такую прапанову ў размове з прэзыдэнтам Міжнароднага алімпійскага камітэту Томасам Бахам, паведамляе The Guardian.
Паводле японскага прэм'ера, перанос Алмпіяды непазьбежны, бо яе немагчыма паўнавартасна правесьці ў часе пандэмі каранавірусу.
Пазьней стала вядома, што кіраўнік МАК Томас Бах пагадзіўся з гэтымі аргумэнтамі, і Алімпіяда будзе перанесеная. Яна мелася прайсьці сёлета з 24 ліпеня па 9 жніўня.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>