Яшчэ 932 выпадкі і 5 сьмерцяў. Апублікавалі афіцыйную статыстыку COVID-19 у Беларусі на 22 траўня

Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала 22 траўня ў сваім Telegram-канале новую афіцыйную статыстыку распаўсюду COVID-19.

Паводле міністэрства, на 22 траўня ў Беларусі:

  • агулам 34 303 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19 (у іх лік уваходзяць тыя, хто паправіўся і хто памёр);
  • 190 памерлых, зь якіх усе, як піша міністэрства, былі «з шэрагам хранічных захворваньняў» і каранавіруснай інфэкцыяй (шматлікія ​родзічы памерлых кажуць, што гэта ня так — паміралі і без хранічных хваробаў);
  • 12 833 пацыентаў паправіліся і выпісаныя пасьля COVID-19;
  • гэта значыць, за дзень выявілі яшчэ 932 выпадкі і прызналі яшчэ 5 сьмерцяў, выпісалі 776 чалавек;
  • ад пачатку эпідэміі ў краіне зрабілі 419 004 тэсты (рэкордныя 15 768 за дзень і рэкордна малы адсотак станоўчых тэстаў — 5,91%);
  • колькі пацыентаў у цяжкім стане ці на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, а таксама колькі хворых выпісалі дамоў на «амбуляторнае лячэньне», не паведамляецца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Лукашэнка пра каранавірус: «Мы выйшлі на плято і пайшлі на спад», яшчэ месяц прыйдзецца «важдацца»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Статыстыка «завісла»: тры тыдні ў Беларусі каля 918 новых выпадкаў COVID-19 і 4-5 прызнаных сьмерцяў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Беларусі сьмяротнасьць ніжэйшая чым у Швэцыі ў 22 разы. Гэта добра — але ці праўда?

Днём раней Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 33 371 выяўлены выпадкак COVID-19 (плюс 945 за дзень) і 185 пацьверджаных сьмерцяў інфікаваных (плюс 6 за дзень).

Беларускія лекары ананімна заяўляюць, што ня ўсім хворым ставяць адпаведны дыягназ, а мэдыкам бракуе сродкаў засьцярогі. У рытуальным агенцтве кажуць, што ў памерлых часьцей пазначаны дыягназ «неўдакладненая пнэўманія», а не «каранавірус». Міністэрства аховы здароўя не залічвае да памерлых ад COVID-19 тых, у каго вірус «элімінавалі», а яны ўсё роўна памерлі.

Хоць намесьніца міністра аховы здароўя заяўляе пра «выхад на плято», колькасьць хворых нават у статыстыцы ейнага міністэрства няспынна расьце. У афіцыйнай статыстыцы колькасьці зробленых тэстаў раней была анамалія — нібыта за 4 траўня зрабілі 0 тэстаў і выявілі 861 новы выпадак.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Youtube апублікаваў сьпіс забароненых тэмаў пра COVID-19. У іх ліку «народныя сродкі» лячэньня

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Будуць і маскі, і пальчаткі». Як вылучэнцы ў прэзыдэнты будуць зьбіраць подпісы ва ўмовах пандэміі

Місія Сусьветнай арганізацыі здароўя і Пастаянная каардынатарка Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Беларусі заклікалі беларускія ўлады зрабіць неадкладныя новыя захады супраць эпідэміі: перанесьці або скасаваць масавыя мерапрыемствы, даць магчымасьці для дыстанцыйнай працы і адукацыі, закрыць забаўляльныя ўстановы і скараціць «неістотныя перасоўваньні» людзей. У Брусэлі кажуць, што Беларусь атрымае дапамогу ў барацьбе з COVID-19 толькі тады, калі будзе выконваць рэкамэндацыі Сусьветнай арганізацыі здароўя.

Аляксандар Лукашэнка тым часам заяўляе, што «асабліва ня парыцца» наконт выяўленых выпадкаў каранавірусу. Рост пнэўманій у Беларусі ён лічыць «мізэрам». Лукашэнка не скасаваў вайсковога параду на 9 траўня, нават пасьля таго як ад удзелу ў тым парадзе адмовіліся вайскоўцы з Расеі і Кітаю, шэраг расейскіх палітыкаў. Таксама Лукашэнка ня робіць тэст на каранавірус, хоць працягвае наведваць публічныя мерапрыемствы і асабіста сустракаецца з чыноўнікамі, цісьне рукі пры сустрэчах. Прэзыдэнцкія выбары праз каранавірус ня сталі пераносіць, адмовіліся рабіць дыстанцыйнымі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Мэдыкі чакалі большых даплат. Даведаліся ў прафсаюзаў, хто атрымае 600 рублёў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Міністар Каранік адказаў на спрэчныя пытаньні аб даплатах мэдыкам за працу з хворымі на COVID-19

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Складаецца сьпіс загінулых ад COVID-19 мэдыкаў. У ім ужо тры асобы зь Беларусі