Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У менскіх паліклініках зьявіліся экспрэс-тэсты на антыцелы да COVID-19. Вынік за 20 хвілінаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У менскіх паліклініках зьявіліся экспрэс-тэсты на антыцелы да COVID-19, піша агенцтва «Минск-новости». Гэтыя тэсты не дазваляюць выявіць каранавірусную інфэкцыю на раньніх этапах, але выяўляюць тых, у каго хвароба на позьнім этапе, а таксама тых, хто ўжо перахварэў.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Цяпер менскія клінікі робяць тэсты на антыцелы тых, хто паступіў для паўторнага абсьледаваньня як «кантакт І узроўню». Такіх пацыентаў цяпер пакідаюць лячыцца дома пад наглядам мэдыкаў.

Тэсты, як сьцьвярджае галоўная лекарка 16-й менскай паліклінікі Ала Марцішэвіч, робяць на 10-ы дзень пасьля кантакту чалавека з інфікаваным.

Вынік экспрэс-тэсту атрымліваюць за 20 хвілінаў. Але калі вынік адмоўны, чалавека ўсё роўна пакідаюць яшчэ на некалькі дзён у самаізаляцыі, і закрываюць бальнічны толькі тады, калі пасьля «па здароўі ўсё добра». Пры станоўчым выніку ж робяць ПЛР-дасьледаваньне (дыяностыка праз палімэразную ланцужную рэакцыю — «звычайны» тэст на каранавірус), вынік якога вядомы «звычайна празь дзень-два».

Экспрэс-тэстаў у паліклініках «пакуль дастаткова», у бліжэйшы час чакаюць дадатковых паставак. Тэсты робяць толькі бясплатна і паводле мэдычных паказаньняў, платна і па жаданьні іх цяпер ня робяць.

Раней прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя неаднаразова заяўлялі, што пакуль экспрэс-тэсты не «правераць на надзейнасьць», масавага выкарыстаньня і вольнага продажу не плянуюць. Але калі ж іх правераць і разгледзяць вынікі праверкі, не паведамлялася.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG