Аўтара YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргея Ціханоўскага 18 траўня асудзілі яшчэ на 15 сутак арышту за несанкцыянаваны масавы сход. За якое менавіта мерапрыемства асудзілі Ціханоўскага, у судзе Савецкага раёну Гомля не ўдакладнілі.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Ужо 12 дзён Ціханоўскі ў ізалятары часовага ўтрыманьня ў Гомлі. Адтуль яго прывозілі на судовае паседжаньне 18 траўня.
Што здарылася?
Пасьля двух дзён перасьледу 6 траўня міліцыя затрымала Сяргея Ціханоўскага ў Магілёве паводле пастановы суду Савецкага раёну Гомля аб адміністрацыйным арышце. Па дадзеных праваабаронцаў «Вясны», Сяргея Ціханоўскага асудзілі на 15 сутак яшчэ 10 студзеня 2020 году за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй 20 сьнежня. Але адбываць гэты 15-суткавы арышт тады яго не адправілі, а адпусьцілі на волю пасьля 15-суткавага арышту, прысуджанага раней. Пастанова аб арышце блогера ўступіла ў законную сілу 15 студзеня. Па законе ва ўладаў быў год, каб накіраваць Сяргея Ціханоўскага адбываць арышт.
9 траўня Ціханоўскі з падпісчыкамі плянаваў правесьці ў Бабруйску «АнтыПарад» — акцыю пратэсту супраць параду ў Менску падчас пандэміі каранавірусу.
«Дзяцей пазбавілі таты»
«Яго прэсуюць за тое, што рабіў добрую справу. За тое, што адкрываў людзям вочы — а нікому гэта не падабаецца. Так далі месяц арышту, і дзяцей пазбавілі таты», — пракамэнтавала Свабодзе жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
Сьвятлана Ціханоўская падае дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы ў Цэнтральную выбарчую камісію, 15 траўня
Яна дадала, што зранку маці блогера па атрымала па пошце пратакол па артыкуле 23.34 КаАП з Бараўлянскага РАУС.
«Мы пачалі тэлефанаваць у суд, пытацца — калі будзе паседжаньне, нам нічога не казалі, адпраўлялі чытаць сайт суду. У выніку так па-ціхаму пасудзілі яго, і ніхто ня трапіў на паседжаньне. Сяргей, мусіць, засмуціўся, што ніхто не прыйшоў яго падтрымаць. Проста ніхто ня змог даведацца пра суд», — патлумачыла Сьвятлана.
15 траўня Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты Сяргея Ціханоўскага. Прычына: блогер нібыта няправільна аформіў дакумэнты, на заяве няма ягонага подпісу. Дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы падавала ягоная жонка Сьвятлана Ціханоўская на падставе даверанасьці, атрыманай яшчэ ў студзені гэтага году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Чаму Ціханоўскага і каманду Статкевіча не дапусьцілі нават да збору подпісаўГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Рэгістрацыя ініцыятыўных групаў: бунтароў адсеялі адразуТады прадстаўнікі ініцыятыўнай групы Ціханоўскага вырашылі зарэгістраваць ініцыятыўную групу для вылучэньня кандыдатам у прэзыдэнты ягонай жонкі — Сьвятланы Ціханоўскай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Ініцыятыўная група блогера Ціханоўскага вырашыла падаваць дакумэнты на вылучэньне кандыдатам ягонай жонкіХто такі Сяргей Ціханоўскі
Відэаблогера Сяргея Ціханоўскага затрымалі 6 траўня пасьля двух дзён міліцэйскага перасьледу. На наступны дзень на ягоным Youtube-канале выйшла відэа, на якім Ціханоўскі гаворыць пра намер стаць кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі.
Дзясяткі чалавек у розных гарадах Беларусі затрымалі і асудзілі за акцыі ў падтрымку Сяргея Ціханоўскага.
Затрыманьні падчас акцыі ў Гомлі ў падтрымку Ціханоўскага, 7 траўня
Што пра яго вядома:
- яму 41 год, жыве ў Гомлі, жанаты, мае дзяцей;
- мае Youtube-канал з амаль 150 тысячамі падпісантаў, самае папулярнае відэа на якім мае 719 тысяч праглядаў;
- на канале ён крытыкуе беларускія ўлады і расказвае аб праблемах жыхароў розных рэгіёнаў Беларусі; пэрыядычна ладзіць сустрэчы з падпісантамі;
- выступае за пашырэньне мясцовага самакіраваньня ў Беларусі;
- у сакавіку сабраў за адзін стрым 1600 даляраў на арэнду аўтадома, на якім пачаў езьдзіць у розныя гарады на запрашэньне падпісантаў;
- неаднаразова браў удзел у палітычных акцыях пратэсту і быў караны ўладамі за гэта, у тым ліку правёў Новы год за кратамі за ўдзел у акцыях супраць «паглыбленьня інтэграцыі» Беларусі і Расеі;
- да таго, як заняўся блогам «Страна для жизни», здымаў рэкляму і музычныя кліпы са сваёй студыяй вытворчасьці відэакантэнту «Компас» (казаў журналістам, што сам больш не займаецца гэтым, але кампанія працуе), купляў «кулацкі дом» у вёсцы пад Гомлем і зьбіраўся зрабіць там гатэль;
- раней меркаваў стаць адным з «кандыдатаў пратэсту» Міколы Статкевіча.
Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.