Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС: Ціханоўскага затрымалі для адбыцьця арышту


Ілюстрацыйнае фота. Блогер Сяргей Ціханоўскі на судзе за ўдзел у мітынгу ў Менску, 10 студзеня
Ілюстрацыйнае фота. Блогер Сяргей Ціханоўскі на судзе за ўдзел у мітынгу ў Менску, 10 студзеня

Прэс-сакратарка Міністэрства ўнутраных спраў Вольга Чамаданава 7 траўня заявіла, што блогера Сяргея Ціханоўскага 6 траўня затрымалі паводле судовай пастановы аб адміністрацыйным арышце, піша БелТА. Сам Ціханоўскі казаў, што позваў не атрымліваў.

Што кажуць у міліцыі? Паводле Чамаданавай, Ціханоўскага затрымалі ў Магілёве супрацоўнікі міліцыі пры ўдзеле АМАПу паводле пастановы суду Савецкага раёну Гомля аб адміністрацыйным арышце. Цяпер Ціханоўскі ў ізалятары часовага ўтрыманьня ў Гомлі.

Па дадзеных праваабаронцаў «Вясны», Сяргея Ціханоўскага асудзілі на 15 сутак яшчэ 10 студзеня 2020 года за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй 20 сьнежня. Але адбываць гэты 15-суткавы арышт тады яго не адправілі, а адпусьцілі на волю пасьля 15-суткавага арышту, які яму прысудзілі раней. Пастанова аб арышце блогера ў законную сілу ўступіла 15 студзеня. Па законе ва ўладаў быў год, каб накіраваць Сяргея Ціханоўскага адбываць арышт.

Кантэкст. Блогера Сяргея Ціханоўскага затрымалі 6 траўня пасьля двух дзён перасьледу. У той жа дзень у Менску, Магілёве і Гомлі прайшлі акцыі ў падтрымку блогера. На гэтых акцыях затрымалі 14 чалавек, па інфармацыі праваабаронцаў «Вясны».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG