Падчас прэс-канфэрэнцыі 7 траўня кіраўнік эўрапейскага аддзяленьня Сусьветнай арганізацыі здароўя (WHO) Ганс Клюге назваў Дзень перамогі «вельмі важным днём»: ён заклікаў знайсьці «альтэрнатыўня рашэньні» для сьвяткаваньня, каб «не рызыкаваць чалавечымі жыцьцямі».
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Паводле Клюге, сытуацыя ва Ўсходняй Эўропе выклікае занепакоенасьць: колькасьць новых выпадкаў COVID-19 за апошні тыдзень вырасла ў Беларусі, Казахстане, Расеі і Ўкраіне. Правядзеньне масавых мерапрыемстваў цяпер можа справакаваць новую ўспышку захворваньняў.
Клюге дадаў, што хоча адзначыць тыя ўрады, якія прынялі «адважнае рашэньне» адкласьці або перанесьці парады і «паставілі здароўе людзей на першае месца», а таксама адзначыў, што рэгіянальны офіс WHO ставіцца да Дня перамогі зь вялікай павагай, таму заклікае знайсьці альтэрнатыўныя варыянты адзначэньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Сусьветная арганізацыя здароўя занепакоеная парадам у МенскуГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Макей: «Парад перамогі — сьвятая справа для кожнага грамадзяніна»У Беларусі па-ранейшаму плянуюць правесьці парад 9 траўня ў Менску, ад 11.00. Гэнэральная рэпэтыцыя параду пачнецца 8 траўня а 21:00.
Місія Сусьветнай арганізацыі здароўя і Пастаянная каардынатарка Арганізацыі аб’яднаных нацыяў у Беларусі заклікалі беларускія ўлады зрабіць неадкладныя новыя захады супраць эпідэміі: перанесьці або скасаваць масавыя мерапрыемствы, даць магчымасьці для дыстанцыйнай працы і адукацыі, закрыць забаўляльныя ўстановы і скараціць «неістотныя перасоўваньні» людзей. У Брусэлі кажуць, што Беларусь атрымае дапамогу ў барацьбе з COVID-19 толькі тады, калі будзе выконваць рэкамэндацыі Сусьветнай арганізацыі здароўя.
Аляксандар Лукашэнка тым часам заяўляе, што «асабліва ня парыцца» з нагоды выяўленых выпадкаў каранавірусу. Рост пнэўманіяў у Беларусі ён лічыць «мізэрам». Лукашэнка адмаўляецца скасаваць вайсковы парад на 9 траўня, нават пасьля таго, як ад удзелу ў тым парадзе адмовіліся вайскоўцы з Расеі і Кітаю, шэраг расейскіх палітыкаў. Таксама Лукашэнка ня робіць тэст на каранавірус, хоць працягвае наведваць публічныя мерапрыемствы і асабіста сустракаецца з чыноўнікамі, ціснуць рукі пры сустрэчы.