«Белнафтахім» працуе над фарматам паставак амэрыканскай нафты

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо ў Менску

Фармат паставак у Беларусь амэрыканскай нафты «прапрацоўваецца». Пра гэта заявілі ў канцэрне «Белнафтахім».

Адказваючы на пытаньне наконт пэрспэктываў паставак у Беларусь нафты з ЗША, прадстаўнік ведамства Аляксандар Цішчанка адзначыў, што праца ў гэтым кірунку вядзецца.

«Фармат прапрацоўваецца, — сказаў ён БелТА, удакладніўшы, што гаворка на гэтым этапе пакуль ідзе пра фармаваньне перамоўных пазыцый — ствараецца рабочая група, якая змагла б гэтае пытаньне прапрацаваць цалкам».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Ці хопіць у ЗША нафты для Беларусі і колькі яна каштуе

Падчас візыту ў Менск на пачатку лютага Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо заявіў пра гатоўнасьць Злучаных Штатаў забясьпечыць Беларусь неабходнай нафтай на 100% і па канкурэнтных цэнах.