Макей расказаў, колькі Беларусь страціла ад бруднай нафты і падаткавага манэўру Расеі

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей

Ад уведзеных Расеяй абмежаваньняў на вываз нафтапрадуктаў і паставак бруднай нафты экспарт Беларусі зьнізіўся больш як на 2 мільярды даляраў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Дамоўленасьць аб нафце — гэта замірэньне на месяц-два», — аўтар нашумелай публікацыі ў «Коммерсанте»

Як перадае БелТА, пра гэта заявіў міністар замежных спраў Уладзімер Макей на калегіі МЗС, дзе падводзіліся вынікі працы органаў дыпляматычнай службы за 2019 год.

«На паказьнкіах экспарту сур’ёзна адбіліся зьмены ўмоваў гандлю з Расейскай Фэдэрацыяй, нягледзячы на дакладнае выкананьне Беларусьсю абавязаньняў у рамках стратэгічнага партнэрства з гэтай краінай. Увядзеньне Расеяй абмежаваньняў на вываз нафтапрадуктаў, пастаўкі бруднай нафты прывялі да скарачэньня экспарту нашых тавараў, зьвязаных з нафтавай сфэрай, на 2 млрд 55 млн даляраў», — заявіў Уладзімер Макей.