345 сутак арышту і 129 тысяч рублёў штрафу: так пакаралі ўдзельнікаў акцый супраць інтэграцыі
Акцыя супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй. Менск, 8 сьнежня 2020 году
У сьнежні 2019 і студзені 2020 году ў Беларусі прайшло больш за 170 судоў над актывістамі за ўдзел у акцыях 7, 8, 20 і 21 сьнежня супраць паглыбленьня інэграцыі з Расеяй, паведамляеправаабарончы цэнтар «Вясна». І суды працягваюцца.
На 29 студзеня агульная сума штрафаў, атрыманых удзельнікамі акцый, склала 129087,5 рубля (каля 60,7 тысячы даляраў).
29, 30 і 31 студзеня, 3, 4 і 5 лютага ў судзе Партызанскага раёну Менску — над Вячаславам Сіўчыкам, за ўдзел у акцыях у розныя дні;
30 студзеня ў судзе Чыгуначнага раёну Віцебску пройдзе чарговы суд над Тацянай Севярынец;
31 студзеня ў судзе Фрунзенскага раёну Менску адновіцца працэс над Мікалаем Маслоўскім;
10 лютага ў судзе Шклоўскага раёну будуць судзіць Рыгора Кастусёва;
Таксама, паводле інфармацыі праваабаронцаў, позвы ў суд за ўдзел у акцыях чакаюць Мікалай Статкевіч і Алесь Абрамовіч (міліцыя склала на іх пратаколы за акцыю 20 сьнежня ў Менску), а таксама Алена Янушковская (за акцыю 29 сьнежня ў Віцебску).