Першая партыя нарвэскай нафты паступіла раніцай 26 студзеня ў Наваполацак для перапрацоўкі ў ААТ «Нафтан», перадае БЕЛТА.
З Клайпедзкага порту па чыгунцы сёньня а 8.10 на станцыю «Наваполацак» прыбылі 59 цыстэрнаў агульным аб’ёмам каля 3,5 тысяч тон.
Цалкам уся партыя нарвэскай нафты (86 тысяч тон), дастаўленая суднам Breiviken, павінна паступіць на прадпрыемства на працягу бліжэйшых двух тыдняў.