Беларусь аднавіла экспарт нафтапрадуктаў

Рэзэрвуар з нафтай на прадпрыемстве «Гомельтранснафта» каля Мазыра, студзень 2020

Беларусь пачала зноў экспартаваць нафтапрадукты, піша Tut.by са спасылкай на прэс-службу «Белнафтахіма».

Экспарт аднавілі, бо павялічваюцца плыні нафтавай сыравіны на беларускія заводу, якія хочуць загрузіць, сказалі ў «Белнафтахіме».

Крыніцы паставак нафты ў Беларусь ў «Белнафтахіме» не называюць.

Паводле крыніц Tut.by, першасная задача па экспарту нафтапрадуктаў — выконваць абавязальніцтвы перад украінскімі партнэрамі.

Раней Беларусь прыпыняла экспарт нафтапрадуктаў, каб не дапусьціць дэфіцыту паліва на ўнутраным рынку праз адмову Расеі пастаўляць нафту на беларускія заводы.

Аляксандар Лукашэнка 21 студзеня паставіў задачу зьнізіць пастаўкі нафты з Расеі да 30-40% ад неабходных аб’ёмаў

Абнаўляецца