Жыхар Ліды Вітольд Ашурак правёў адзіночны пікет супраць інтэграцыі каля помніка князю Гедзіміну.
Раней за пратэсты супраць інтэграцыі перасьледавалі непаўналетніх лідзянаў, якія ўдзельнічалі ў пікеце 22 сьнежня. На іх складалі адміністрацыйныя пратаколы, бацькам падлеткаў слалі папярэджаньні ў школьных чатах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Пачаўся перасьлед удзельнікаў акцыі за незалежнасьць у Лідзе
«Паглыбленьне інтэграцыі» Беларусі і Расеі. Што важна ведаць
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін, ліпень 2019
Урады Беларусі і Расеі зьбіраліся ўзгадніць 31 стратэгічны плян інтэграцыі. Паволе расейскага прэм’ер-міністра Дзьмітрыя Мядзьзведзева, няўзгодненым застаўся 1 плян — пра наднацыянальныя органы.
Што менавіта зьбіраюцца падпісаць Лукашэнка і Пуцін, а таксама на што пагадзіліся ўрады ў стратэгічных плянах, публічна не агучваецца.
Тэма «паглыбленьня інтэграцыі» пачалася зь перамоваў пра кампэнсацыю «падатковага манэўру». Але ў «праграме інтэграцыі» няма кампэнсацыі «падатковага манэўру», бюджэт разьлічылі безь яе.
У канцы 2018 году Мядзьведзеў заявіў , што Расея гатовая «праводзіць адзіную палітыку ў галіне падаткаў, цэна- і тарыфаўтварэньня» толькі тады, калі будуць выкананыя ўмовы пагадненьня аб «саюзнай дзяржаве» 1999 году — а гэта агульныя валюта, суд і мытня.
Гэтыя ўмовы празвалі «ўльтыматумам Мядзьведзева». Аляксандар Лукашэнка тады адказаў жорстка: маўляў , «шантажаваць марна. Разумею намёкі — уступайце ў склад Расеі. Гэтага ня будзе ніколі».
19 сьнежня 2019 году Ўладзімір Пуцін заявіў , што зь Беларусьсю абмяркоўваюць стварэньне наднацыянальных органаў — кантрольнага і эмісійнага. 23 сьнежня Мядзьведзеў паўтарыў , што без наднацыянальных органаў ня будзе кампэнсацыі «падатковага манэўру» і іншай дапамогі Беларусі.
17 лістапада Лукашэнка абурыўся тым, што расейцы «кожны раз падсоўваюць новыя ўмовы, у выніку мы ў эканоміцы нешта страчваем», і рытарычна спытаў: «На храна патрэбен такі саюз?».
Спэцпрапект «Чаму Беларусь не Расея»