Менскія акцыі супраць «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расеі не былі скіраваныя на абарону сувэрэнітэту і былі аплачаныя замежнымі фондамі. Пра гэта ў інтэрвію галоўнаму рэдактару расейскай радыёстанцыі «Эхо Москвы» заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка.
Задаючы пытаньне пра «масавыя выступленьні пад бел-чырвона-белым сьцягам у абарону сувэрэнітэту», Венядзіктаў спытаў у Лукашэнкі, ці той разумее пратэстоўцаў.
«Вядома, я іх разумею. Але ня трэба казаць, што гэта такія масавыя [пратэсты]. Бо выходзілі на праспэкт Пераможцаў, праспэкт Незалежнасьці, дзе агромністая маса народу ідзе, 400 чалавек — гэта наша ядро апазыцыі. А ў СМІ кажуць: паглядзіце, колькі народу», — адказаў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Губарэвіч, Някляеў і Статкевіч адказваюць, якімі будуць пратэсты супраць паглыбленай інтэграцыі з РасеяйЁн паўтарыў, што «разумее і не адрынае іх пункт гледжаньня».
«Бяда ў тым, што яны робяць гэта для нейкай палітыкі. Нехта падказаў, аплаціў, фонды ім даюць прыстойныя грошы. Яны някепска жывуць. Гэта робіцца не для таго, каб абараніць сувэрэнітэт, бо яны цудоўна разумеюць, што я ніколі не пайду на тое, ад чаго яны спрабуюць усьцерагчы беларускі народ. Самы галоўны абаронца сувэрэнітэту і незалежнасьці — беларускі прэзыдэнт», — сказаў Лукашэнка.
Паводле яго, беларускі народ «усхвалявана ставіцца да сувэрэнітэту і незалежнасьці, бо ўпершыню ў гісторыі». «Важна нікога не напужаць. Важна не стварыць аснову, глебу для рознага роду правакатараў, вулічных боек за незалежнасьць і сувэрэнітэт».
7–8 і 20–21 сьнежня ў Менску прайшлі чатыры пратэстныя акцыі супраць «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расеі. У самай масавай зь іх, 20 сьнежня, узялі ўдзел больш за 1500 чалавек. Мітынгі не былі санкцыянаваныя гарадзкімі ўладамі, але іх удзельнікі не сустрэлі перашкодаў з боку міліцыі. Пасьля мітынгаў шэраг актывістаў апазыцыі атрымалі позвы ў суд, былі аштрафаваныя ці атрымалі адміністрацыйны арышт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Менску прайшоў чацьвёрты пратэст супраць інтэграцыі з Расеяй. АсноўнаеГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Далучайся!» на Зыбіцкай. У Менску прайшоў самы масавы мітынг супраць інтэграцыі з РасеяйГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Больш за 10 гадзін, 13,5 км. Мапа самага незвычайнага пратэсту ў Менску