Прэтэндэнты на дэпутацтва: ад былой палітзьняволенай да «міс Беларусі» 

Выбары ў Беларусі, ілюстрацыйнае фота

Сярод прэтэндэнтаў на дэпутацкія крэслы нямала знаёмых прозьвішчаў — прычым як праўладных дзеячаў, так і дэмакратычных актывістаў.

Распачалі збор подпісаў за вылучэньне кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Белая Русь» Генадзь Давыдзька, амбасадар Беларусі ў Турэччыне Андрэй Савіных, першы сакратар Менскага гаркаму БРСМ Сяргей Клішэвіч (гэта ён тры гады таму тузаўся са Зьмітром Дашкевічам падас адкрыцьця помніка Леніну), былая кіраўніца Міністэрства інфармацыі Лілія Ананіч, намесьнік старшыні партыі «Справядлівы сьвет» Валер Ухналёў, тэлевядоўца Тэнгіз Думбадзэ, пераможца леташняга конкурсу «Міс Беларусь» Марыя Васілевіч, якая суправаджае на розных імпрэзах Аляксандра Лукашэнку.

Аляксандар Лукашэнка і Марыя Васілевіч падчас танца на першым Рэспубліканскім навагоднім балі для моладзі ў Палацы Незалежнасьці, 28 сьнежня 2018 году

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Хадзі сюды, дзетка». Як Лукашэнка размаўляе зь «міс Беларусь», якой прапанаваў пакіраваць калгасам

Таксама мерацца ў дэпутаты каардынатар руху «За свабоду» Віктар Янчурэвіч, сустаршыня грамадзкага аб’яднаньня «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў, кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў, грамадзкі актывіст Максім Вінярскі, вазочнік Яўген Шаўко, журналістка і былая палітзьняволеная Ірына Халіп.

На другі тэрмін замахваюцца сярод іншых старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім і апазыцыйная дэпутатка Ганна Канапацкая. Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 17 лістапада.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Анкета на лета. Ірына Халіп: «А клёвая была дзеўка!»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Пачалося вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты. Навошта гэта апазыцыі