Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі пачнецца канфлікт Расеі і ЗША, ці закране ён Беларусь?


Беларускія вайскоўцы, ілюстрацыйнае фота
Беларускія вайскоўцы, ілюстрацыйнае фота

Сытуацыя вакол Сырыі напружаная: расейскі амбасадар у Лібане заявіў пра права Расеі зьбіваць ракеты пры ўдары ЗША па Сырыі, а прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп заклікаў Расею рыхтавацца да ракетнага ўдару ЗША ў Сырыі. Трамп яшчэ не прыняў рашэньня аб Сырыі, але Лёндан тым часам накіраваў падлодкі з «Тамагаўкамі» да берагоў Сырыі.

Поўнамаштабная ядзерная вайна між Захадам і Расеяй закране ўвесь сьвет і можа пагражаць чалавецтву поўным зьнішчэньнем — але гэта не адзіны магчымы сцэнар процістаяньня.

Андрэй Паротнікаў, архіўнае фота
Андрэй Паротнікаў, архіўнае фота

Кіраўнік аналітычнага праекту Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў кажа Свабодзе, што лёс Беларусі ў канфлікце Расеі і Захаду залежыць ад фармату канфлікту.

«Калі гэта перарасьце ў нейкія сілавыя фарматы, Расея, магчыма, запатрабуе ад сваіх фармальных хаўрусьнікаў, каб яны занялі нейкую больш выразную пазыцыю і вызначыліся, з кім яны, — адзначае Паротнікаў. — Ад Беларусі такое патрабавалі ў пытаньні Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі, аб гэтым казалі і Лукашэнка, і Мядзьведзеў, ёсьць адпаведная стэнаграма».

Аляксандар Алесін
Аляксандар Алесін

Экспэрт у галіне ўзбраеньняў Аляксандар Алесін мяркуе, што калі толькі ня здарыцца глябальнай ядзернай вайны, што «ня трэба ніводнаму з бакоў», у сутыкненьнях Расеі з краінамі Захаду на Блізкім Усходзе «Беларусь нічым ня зможа дапамагчы Расеі, нават калі захоча».

«Акрамя таго, нашае пагадненьне па „Саюзнай дзяржаве“ абарончае, — дадае Алесін. — Яно прадугледжвае ўзаемадзеяньне на выпадак нападу на аднаго з саюзьнікаў. Калі на Беларусь ці Расею нападуць з боку NATO ці любой іншай дзяржавы, бакі супольна ладзяць абарону. І нашая, і расейская дактрыны пабудаваныя вакол гэтага.

Што тычыцца дзеяньняў за межамі тэрыторыі „Саюзнай дзяржавы“ і за межамі зоны адказнасьці АДКБ, тут Беларусь не абавязаная дапамагаць Расеі. Хоць неаднаразова ў расейскіх экспэртных колах казалі, што Беларусь магла б накіраваць у Сырыю сваіх лётчыкаў і спэцназаўцаў, адзінае, на што Беларусь магла б пагадзіцца, гэта гуманітарнае разьмінаваньне пад мандатам ААН».

Чытайце таксама:

Раўкоў: Беларусь гатовая накіраваць міратворцаў на Данбас

Ці лягуць беларусы пад танкі NATO?

Беларускія салдаты вучыліся ў Расеі ваяваць з сэпаратыстамі і «ўмеранай апазыцыяй»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG