Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На кожнага беларуса прыпадае 55 даляраў вайсковых выдаткаў


Ілюстрацыйнае фота

У 2017 годзе вайсковыя выдаткі Беларусі павялічыліся на 22 мільёны даляраў. Пра гэта сьведчыць справаздача The Military Balance 2018 Міжнароднага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў.

У 2017 годзе вайсковыя выдаткі Беларусі склалі 528 мільёнаў даляраў. Гэта на 22 мільёны даляраў больш, чым у 2016 годзе, калі выдаткі склалі 206 мільёнаў даляраў. У сярэднім на кожнага грамадзяніна Беларусі прыпадала ў 2017 годзе 55 даляраў вайсковых выдаткаў.

У валавым унутраным прадукце адсотак вайсковых выдаткаў, наадварот, зьнізіўся на 0,07%. Паводле справаздачы, у 2017 годзе вайсковыя выдаткі Беларусі склалі 1% ад ВУП.

Наколькі вялікае беларускае войска?

Беларускае войска ў 2017 годзе налічвала 45 350 ваеннаслужачых, а вайсковыя рэзэрвы — 289 500.

Яшчэ 100 тысяч чалавек уваходзіць у склад ваенізаваных фармаваньняў. Найбольш зь іх міліцыянтаў — 87 тысяч, 12 тысяч — памежныя войскі і 11 тысяч — унутраныя.

Як у іншых?

Паводле справаздачы The Military Balance, больш за ўсё грошай выдаткоўваецца на войска ў ЗША — 602,8 мільярда даляраў. Далей у сусьветным рэйтынгу ідуць Кітай — 150,5 мільярда даляраў, і Саудаўская Арабія — 76,7 мільярда даляраў. Расея займае ў гэтым рэйтынгу чацьвёртую пазыцыю — 61,2 мільярда даляраў. У іншых краін-суседзяў так:

  • Польшча — 9,8 мільярда даляраў;
  • Украіна — 2,7 мільярда даляраў;
  • Літва — 816 мільёнаў даляраў;
  • Латвія — 507 мільёнаў даляраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG