Пра гэта паведаміў партал Delfi.
У разьдзеле канцэпцыі «Прадухіленьне пагрозаў, што ствараюцца для латвійскай інфармацыйнай прасторы», фігуруе наступны пункт:
«Улічваючы, што ў Латвіі адбываецца ўмацаваньне ролі дзяржаўнай мовы ва ўсіх сфэрах жыцьця, з 1 студзеня 2026 году кантэнт, які ствараецца грамадзкімі мэдыя, павінен быць толькі на латыскай мове і мовах, якія належаць да Эўрапейскай культурнай прасторы, такім чынам будзе ўмацаваная прыналежнасьць жыхароў Латвіі да адзінай інфармацыйнай прасторы, якая абапіраецца на латыскую мову і іншыя мовы ЭЗ, Эўрапейскай эканамічнай зоны і мовы краін-кандыдатаў на ўступленьне ў ЭЗ. Кантэнт на расейскай мове ў камэрцыйных мэдыя за прыватныя сродкі працягне прысутнічаць».
Раней Латвійскае радыё і Латвійскае тэлебачаньне (LTV) выступілі супраць забароны на стварэньне з 2026 году кантэнту грамадзкіх СМІ на расейскай мове.
На думку грамадзкіх СМІ, у цяперашніх геапалітычных умовах такое рашэньне блізарукае і дыямэтральна супрацьлеглае пастаўленай мэце — умацаваньню бясьпекі інфармацыйнай прасторы.
Рада грамадзкіх электронных СМІ (SEPLP) таксама заклікала Саэйму адмовіцца ад пляну спыненьня вытворчасьці расейскамоўнага кантэнту ў грамадзкіх СМІ праз тры гады.