Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз надвор’е прыпынілі пошукі беларускай турысткі, якая зьнікла ў Мурманскай вобласьці


Баранцава мора, архіўнае фота
Баранцава мора, архіўнае фота

Жанчына 1968 году нараджэньня зьнікла ўвечары 1 студзеня, калі плавала ў гідракасьцюме разам з групай у рацэ Тулома, што ўпадае ў Баранцава мора. Быў мароз і кепскае надвор’е. Хутчэй за ўсё, яе зьнесла плыньню.

Ратавальнікі шукалі беларуску да 11 студзеня, яны пешшу і зь верталётаў агледзелі 229 км уздоўж берагу, паведаміў 51.ru з спасылкай на мясцовае МНС. Але празь нізкую бачнасьць у тумане, марозы пад 20 градусаў, а таксама складаную лёдавую абстаноўку вырашылі адкласьці пошукі да лепшых умоў.

Сьледчы камітэт Мурманскай вобласьці завёў крымінальную справу супраць арганізатара гэтай зімовай забавы. Як паказала праверка, кліентам выдавалі гідракасьцюмы з скончаным тэрмінам прыдатнасьці, а дакумэнтаў пра абавязковы агляд рыштунку не было.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG