Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя Латвіі будзе штрафаваць за надпісы «Я русский» на аўтамабілях


Латвійская паліцыя. Ілюстрацыйнае фота
Латвійская паліцыя. Ілюстрацыйнае фота

Паліцыя Латвіі папярэдзіла аб адміністрацыйнай адказнасьці грамадзян, якія разьмяшчаюць на асабістым аўтатранспарце «правакацыйныя надпісы на расейскай мове», да якіх ведамства аднесла фразы «Я русский» або «Я русская».

Такія дзеяньні могуць расцаніць як «прапаганда ваенных злачынстваў, учыненых дзяржавай-агрэсарам ва Ўкраіне».

«Улічваючы бягучую геапалітычную сытуацыю і вайну Расеі ва Ўкраіне не дапускаецца любая гераізацыя ваеннай агрэсіі», — гаворыцца ў твітары латыскай паліцыі.

Адзначаецца, што пры выяўленьні налепак супрацоўнікі праваахоўных органаў запатрабуюць неадкладна іх зьняць, а пры ўстанаўленьні парушэньня закону грамадзян, якія разьмясьцілі «правакацыйныя надпісы», аштрафуюць.

Напярэдадні па сеціве разышлося відэа, на якім супрацоўнікі эстонскай паліцыі прымушаюць аўтаўладальніка зьняць са сваёй машыны налепку «Я русский». Як сьцьвярджаюць відавочцы, у выпадку адмовы паліцыянты абяцалі адправіць транспартны сродак на штрафстаянку.

Раней Латвія, Эстонія, Літва, Фінляндыя і Польшча ўвялі забарону на ўезд на сваю тэрыторыю машын з расейскімі нумарамі. Аб плянах увесьці падобныя абмежаваньні заявіла таксама Нарвэгія.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG