Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча забараніла ўезд легкавых аўтамабіляў з расейскімі нумарамі


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін каля расейскага аўтамабіля «Лада Каліна», кастрычнік 2015 году
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін каля расейскага аўтамабіля «Лада Каліна», кастрычнік 2015 году

Польшча ад 17 верасьня забараніла ўезд зарэгістраваных у Расеі легкавых аўтамабіляў. Пра гэта напярэдадні паведаміў кіраўнік МУС краіны Марыюш Каміньскі падчас прэс-канфэрэнцыі.

Каміньскі дадаў, што забарона датычыцца як расейцаў, так і грамадзян іншых краін.

«Гэта яшчэ адзін элемэнт санкцый, уведзеных супраць Расеі і яе грамадзян у сувязі з жорсткай вайной ва Ўкраіне. У сувязі з тым, што расейская дзяржава стварае пагрозу міжнароднай бясьпецы», — сказаў кіраўнік МУС Польшчы.

Раней уезд у краіну для машын з расейскімі нумарамі закрылі Фінляндыя, Латвія, Літва і Эстонія.

Улады Фінляндыі ўдакладнілі, што забарона не закране грамадзян і сем’і Эўразьвязу і Эўрапейскай эканамічнай зоны, у тым ліку з падвойным грамадзянствам, якія стала жывуць у Расеі. Таксама абмежаваньні не распаўсюджваюцца на аўтамабілі з дыпляматычнымі нумарамі і транспартныя сродкі, якія робяць гуманітарныя перавозкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG