Кампанія NetBlocks, якая адсочвае інтэрнэт-трафік ва ўсім сьвеце, заяўляе, што іранскія ўлады працягваюць блякаваць доступ да інтэрнэту ў рамках захадаў на фоне масавых антыўрадавых пратэстаў.
«Паказьнікі дэманструюць, што Іран застаецца офлайн», адзначылі яны. Краіна ў чарговым дні «лічбавай цемры»», дадала арганізацыя.
«Адключэньне інтэрнэту ўжо перайшло 132-ю гадзіну, папярэднія паведамленьні паказваюць на тысячы ахвяр. Сапраўдныя маштабы забойстваў хаваюцца за адсутнасьцю падключэньня да сеціва», — заявілі ў NetBlocks.
Паўстаньне ў Іране пачалося ў канцы сьнежня з рэзкім ростам інфляцыі і падзеньнем валюты, але з тых часоў ператварылася ў больш шырокі антыўрадавы пратэст. Праваабарончыя групы сьцьвярджаюць, што чыноўнікі жорстка разганяюць дэманстрацыі, разгоны адбываюцца зь вялікай колькасьцю ахвяр.
Крамя інтэрнэту, іранскія ўлады таксама часткова адключаюць тэлефонныя сеткі. Такім чынам яны спрабуюць спыніць распаўсюд відэа і фота па ўсім сьвеце, а таксама перашкодзіць узгодненым дзеяньням пратэстоўцаў, іх сувязям.
Паведамленьні аб пратэстах у Іране зьяўляюцца пад кулінарнымі відэа, допісамі ўсясьветных зорак, каб нагадваць пра тое, што нягледзячы на крывавыя захады рэжыму пратэсты ў краіне працягваюцца.
Незалежная амэрыканская маніторынгавая кампанія ў сфэры правоў чалавека HRANA заявіла, што, паводле яго пацьверджаных і правераных зьвестак на 13 студзеня, лік загінулых у пратэстах вырас да 2403 чалавек, а больш за 18 000 былі затрыманыя.
Форум