Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве паліцыя катавала актывістаў і прымусіла прасіць прабачэньня на відэакамэру


Пратэст ў Расеі супраць мабілізацыі
Пратэст ў Расеі супраць мабілізацыі

У Маскве сілавікі катавалі актывіста Арцёма Камардзіна, пасьля чаго прымусілі папрасіць прабачэньня на відэакамэру за словы «Слава Кіеўскай Русі».

Пра гэта піша выданьне «Новая газета. Европа».

25 верасьня Камардзін выступаў на «Маякоўскіх чытаньнях» — мерапрыемстве, дзе паэты чытаюць свае вершы каля помніка Ўладзіміру Маякоўскаму ў цэнтры Масквы. Арганізатары чытаньняў аб’явілі іх «антымабілізацыйнымі».

Камардзіна затрымалі днём 26 верасьня ў кватэры разам з Аляксандрай Паповай і Аляксандрам Менюковым. Паліцыянты не пусьцілі туды адваката, спаслаўшыся на тое, што праводзіцца «агляд памяшканьня». З кватэры Папову і Камардзіна вывелі ў кайданках, Менюкова — без кайданкоў. Усіх актывістаў павезьлі ў Сьледчы аддзел па Цьвярскім раёне Масквы.

Паводле зьвестак выданьня, сілавікі «вельмі моцна зьбілі Камардзіна і засунулі яму ў анальную адтуліну гантэлю». Яны запісалі на відэа згвалтаваньне Арцёма і паказвалі яго Аляксандры Паповай. Камардзін да гэтага часу ў паліцыі.

Папова расказала, што сілавікі зьдзекаваліся і зь яе. «На мне вельмі шмат супэрклею, таму што сілавікі прыляплялі мне на супэрклей стыкеры да твару, спрабавалі заклеіць рот, вырывалі валасы, штурхалі, пагражалі згвалтаваньнем упяцёх», — паведаміла яна.

Па якой крымінальнай справе праводзіліся апэратыўныя мерапрыемствы і як яна зьвязана з актывістамі, якія жывуць у кватэры — невядома.

У тэлеграм-канале «112» зьявілася відэа з «выбачэньнямі» затрыманых. У паведамленьні згадваюць таксама 21-гадовага Ягора Штоўбу і 26-гадовага Мікалая Дэйнэку. Дзе былі зьнятыя прабачэньні Штоўбы і Дэйнекі — невядома.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG