Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казані прайшлі ператрусы ў журналістаў, якія супрацоўнічаюць з Радыё Свабода


У Казані, сталіцы Татарстану, 17 жніўня прайшлі ператрусы ў семярых чалавек, якія супрацоўнічаюць цяпер або працавалі раней з праектамі Радыё Свабода: Idel. Рэаліі і Радыё Азатлык. Сьледчыя дзеяньні вяліся ў межах крымінальнай справы аб апраўданьні тэрарызму.

У крымінальнай справе гаворка ідзе пра відэа на YouTube-канале, які не мае дачыненьня да рэдакцыі.

Большасьць затрыманых адпусьцілі пасьля ператрусу і допыту. Лёс дваіх пакуль не вядомы, яны не выходзяць на сувязь. У якім статусе знаходзяцца журналісты — невядома. Абвінавачаньні ім ня выставілі.

  • У сакавіку 2021 году мэдыякарпарацыя RFE/RL пасьля 30 гадоў працы вымушаная была закрыць сваё бюро ў Маскве. 27 журналістаў, якія супрацоўнічаюць з Радыё Свабода, унесены Міністэрствам юстыцыі Расеі ў сьпісы «замежных агентаў» — фізычных асоб. Сем зь іх — карэспандэнты Idel.Рэаліі.
  • Расейскамоўныя сайты мэдыякарпарацыі, у тым ліку сайты расейскай службы Радыё Свабода і тэлеканал «Настоящее время», заблякаваныя на тэрыторыі Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG