Рашэньне было вынесенае 31 сьнежня, аднак вядома пра яго стала толькі ў панядзелак, — перадае канал CBC.
Самалёт з 176 пасажырамі і членамі экіпажа на борце быў зьбіты ў чэрвені 2020 году зэнітнай ракетай Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі — ваенізаванага фармаваньня, якое валодае значнай палітычнай уладай у Іране.
Іран настойваў, што самалёт быў зьбіты памылкова ў чаканьні авіяўдару з боку ЗША. Спэцыяльная сьледчая група ў Канадзе палічыла, што хоць Тэгеран і не плянаваў зьбіваць самалёт спэцыяльна, яго афіцыйныя асобы ўсё роўна нясуць адказнасьць за тое, што здарылася.
З 176 чалавек на борце 55 былі грамадзянамі Канады, а яшчэ 30 чалавек мелі сталы дазвол на жыхарства ў краіне. У судах знаходзяцца яшчэ некалькі аналягічных пазоваў. Паміж Канадай і Іранам няма дыпляматычных адносінаў, прадстаўнікі Тэгерану ў працэсе ня ўдзельнічалі.
Агенцтва Reuters раней адзначала, што гэта можа ўскладніць спагнаньне грошай з Ірану. Адвакат семʼяў разьлічвае, што ўдасца арыштаваць актывы ісламскай рэспублікі ў Канадзе або за мяжой.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў