Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Human Rights Watch у гадавіну катастрофы ўкраінскага самалёта: Іран ня змог правесьці празрыстае расьсьледаваньне


На месцы катастрофы.
На месцы катастрофы.

Іранскія ўлады не змагла правесьці празрыстае і дакладнае расьсьледаваньне катастрофы пасажырскага самалёта «Міжнародных авіяліній Украіны», зьбітага 8 студзеня 2020 каля Тэгерану, заявіла праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch.

Праваабаронцы адзначаюць, што ўлады Ірану павінны супрацоўнічаць зь міжнароднымі органамі.

«Сем’і 176 ахвяраў зьбітага самалёта маюць права ведаць, хто адказны за сьмерць іх блізкіх. Іранскі ўрад павінен неадкладна выплаціць сем’ям належную кампэнсацыю і правесьці празрыстае і бесстароньняе расьсьледаваньне з адпаведнай адказнасьцю вінаватых незалежна ад пасады і рангу», — сказаў Майкл Пэйдж, намесьнік дырэктара Human Rights Watch па Блізкім Усходзе.

Human Rights Watch ўзяла інтэрвію ў больш дзесяці членаў сем’яў ахвяраў, якія сказалі, што ўлада не вярнула каштоўных рэчаў іх блізкіх. Члены сем’яў заявілі, што ўлады Ірану запалохвалі сям’і, каб перашкодзіць ім у пошуку справядлівасьці.

Некалькі сем’яў сказалі, што ўлада ціснула на іх, каб яны пахавалі сваіх блізкіх на могілках, прысьвечаных «пакутнікам», і напісала слова «пакутнік» на іх надмагільлях насуперак волі сем’яў.

Самалёт Boeing 737-800NG з рэгістрацыйным нумарам UR-PSR авіякампаніі «Міжнародныя авіялініі Ўкраіны» рэйсу PS752 з Тэгерану ў Кіеў быў зьбіты неўзабаве пасьля вылету з міжнароднага аэрапорту сталіцы Ірану раніцай 8 студзеня 2020 году. Загінулі ўсе 176 чалавек, якія былі на борце, — 167 пасажыраў і 9 членаў экіпажа. Сярод загінулых — грамадзяне сямі краін, у тым ліку 11 ўкраінцаў (9 членаў экіпажу і 2 пасажыры).

Толькі зранку 11 студзеня ў Іране пасьля некалькіх дзён пярэчаньняў афіцыйна прызналі сваю віну за зьбіваньне ўкраінскага самалёта з зэнітна-ракетнага комплексу сваёй супрацьпаветранай абароны, назвалі гэта памылкай і ўзялі на сябе адказнасьць.

Пазьней стала вядома, што Іран накіраваў Украіне праект мэмарандуму аб узаемаразуменьні, згодна зь якім Кіеў і сем’і загінулых павінны пагадзіцца сьпісаць прычыну катастрофы на «чалавечую памылку» і адмовіцца ад права перасьледаваць вінаватых у судах. Украіна адкінула такую прапанову.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG