Пра гэта ў Дзяржаўнай думе заявіў прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Мішусьцін.
Мішусьцін згадаў нядаўні візыт у Менск і паведаміў, што правёў шэраг сустрэчаў. Ягоны выступ цытуе ТАСС.
«Я глыбока веру ў патэнцыял саюзнай дамовы, лічу, што праца, якая праведзеная, зьвязаная з інтэграцыяй і з распрацоўкай дарожных мапаў па ўсіх напрамках узаемадзеяньня зь Беларусьсю, была зробленая выдатна. Там літаральна крыху засталося рэчаў, якія трэба абмеркаваць. І веру ў тое, што калі мы сумесна па гэтых мапах створым адзіную прастору і прымем, з канфіскацыямі, магчыма, адзіны Падатковы кодэкс, калі мы зможам уніфікаваць нашы стаўкі, падыходы, то мы зможам размаўляць у тым ліку пра мэханізм цэнаўтварэньня на энэрганосьбіты ўжо, як у прынцыпе і прапануюць нашы беларускія партнэры», — заявіў прэмʼер Расеі.
Перамовы пра паглыбленую інтэграцыю Беларусі і Расеі актывізаваліся ў другой палове 2019 году. Бакі дамовіліся падпісаць 31 дарожную мапу. Зьмест гэтых дакумэнтаў шырокай грамадзкасьці невядомы. У Менску з нагоды падпісаньня інтэграцыйных дамоў прайшлі акцыі пратэсту.