Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія «Роснефть» вырашыла аднавіць пастаўкі ў Беларусь. Канчатковыя ўмовы ўзгадняюцца 


Перамовы кіраўніка "Роснефти" Ігара Сечына і Аляксандра Лукашэнкі

Рашэньне аб аднаўленьні «Роснефтью» паставак нафты ў Беларусь ўжо прынялі, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на прадстаўніка кампаніі.

«Кампанія пацьвярджае, што рашэньне аб аднаўленьні паставак прынята менавіта на тых умовах, якія мы першапачаткова прапаноўвалі беларускаму боку, гэта значыць з прэміяй 5 даляраў за тону», — сказаў экспэрт.

Беларусь ад канца 2019 году вядзе перамовы з буйнымі расейскімі нафтавымі кампаніямі аб умовах пастаўкі сыравіны на беларускія НПЗ. Пакуль пастаўкі абмежаваныя вузкім колам малых кампаній і зьнізіліся па выніках студзеня-лютага на 76%, да 719 тысяч тон.

У гэтай сытуацыі Беларусь пачала альтэрнатыўны імпарт нафты — праз порт Клайпеды чыгункаю на наваполацкі «Нафтан» і праз порт Адэсы на Мазырскі НПЗ праз нафтаправод Адэса — Броды і адтуль у Мазыр. У сакавіку пастаўкі танкернай нафты складуць 570 тысяч тон.

Пры гэтым іншыя крыніцы паведамляюць, што Расея можа пагадзіцца пастаўляць нафту ў Беларусь са зьніжкай да цаны бязмытных паставак у памеры 15,7 даляра за тону. Мяркуецца, што ня ўвесь аб’ём зьніжкі ляжа на кампаніі, часткова гэты цяжар возьме на сябе бюджэт.

Па словах аднаго з спэцыялістаў рынку, летась нафта ў Беларусь пастаўлялася са зьніжкай 3,7 даляра за тону, у канцы лютага расейскі бок пагадзіўся штогод зьніжаць прэмію на 2 даляры за тону — гэта значыць, прапарцыйна зьніжэньню экспартнага мыта. Але канчатковых дамоўленасьцяў у гэтым пытаньні пакуль няма.

Расея спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь. Што здарылася

  • 1 студзеня 2020 году Расея спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь, але расейская нафта працягвае паступаць транзытам празь Беларусь у Эўропу.
  • Беларусь і Расея дагэтуль не дамовіліся пра пастаўкі нафты ў 2020 годзе, хоць Лукашэнка і Пуцін вялі перамовы 30 і 31 сьнежня.
  • Прыняты толькі «індыкатыўны балянс»: Расея можа паставіць 24 млн тонаў нафты на год. У 2019-м столькі і паставілі: 18 млн т пайшлі на перапрацоўку, яшчэ 6 млн т на «перамытненьне». Паводле эканаміста Яраслава Раманчука, Беларусі на ўласныя патрэбы хапае 6–7 млн тонаў — астатняе ішло на нафтапрадукты для экспарту або на «перамытненьне».
  • 31 сьнежня 2019 году Лукашэнка даручыў завозіць нафту з партоў Балтыі і залучыць альтэрнатыўныя пастаўкі праз магістральны нафтаправод «Дружба».
  • Пакуль Мазырскі НПЗ пачаў атрымліваць нафту толькі ад кампаніі расейскага алігарха Гуцэрыева — чакаецца пастаўка ўсяго 750 тысячаў тонаў.
  • Беларусь дамовілася пра імпарт 80 тонаў нарвэскай нафты Johan Sverdrup з пастаўкай у літоўскі порт Клайпеда. У Беларусі чакаюць пачатку разгрузкі ўвечары 22 студзеня. Перавалка і транспарт да НПЗ чыгункай будуць каштаваць больш за 20 даляраў за тону.
  • Гатоўнасьць транспартаваць нафту ў Беларусь на пастаяннай аснове ўжо выказалі суседнія Латвія (магчымыя аб’ёмы не абвяшчаліся) і Літва (да 3 млн тонаў на год​). Пры чым Літва гатовая дастаўляць і газ. Па стане на 21 студзеня «Белнафтахім» мае «практычна гатовыя кантракты» на альтэрнатыўныя пастаўкі.
  • Беларускія НПЗ у першай палове студзеня працавалі на леташніх запасах, аб’ёму якіх хапала прыкладна на 20 дзён працы. Экспарт нафтапрадуктаў Беларусь часова прыпыняла ад 1 студзеня, аднавіла ад 21-га.
  • Паводле неафіцыйных зьвестак «Інтэрфаксу», Беларусь прапанавала рэалізаваць варыянт разавай пастаўкі нафты з рэсурсаў незалежных пастаўшчыкоў з мэтай павелічэньня запасаў сыравіны на НПЗ на час правядзеньня перамоваў.
  • Публічна ж Лукашэнка 21 студзеня паставіў задачу зьнізіць пастаўкі нафты з Расеі да 30-40% ад неабходных аб’ёмаў: «працэнтаў 30 мы павінны з Балтыкі завозіць і працэнтаў 30 праз Украіну». Пастаўкі з Казахстану, заявіў ён, заблякавала Расея.
  • Менск і Масква дасюль не ўзгаднілі кампэнсацыю за расейскі падатковы манэўр. У беларускі бюджэт-2020 закладзеныя страты ў памеры 951 млн рублёў.
  • Расея дагэтуль не кампэнсавала Беларусі страты за пастаўкі бруднай нафты ў красавіку 2019 году — толькі 20 студзеня 2020-га дамовіліся пра падыходы і мэтодыку кампэнсацыі.

Беларусь — адзіная краіна ў сьвеце, якая багацее на суседзкай нафце, — эканаміст

Дзе браць нафту, калі не ў Расеі, і колькі страчвае Беларусь ад прыпыненьня паставак? Тлумачым разам з экспэртам

Усё пачалося з Пуціна. Кароткая гісторыя нафтагазавых канфліктаў Беларусі і Расеі

Ці ўратуе Беларусь эўрапейская нафта? Разьбіраемся з экспэртамі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG