Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Пуцін прапанаваў Беларусі 300 млн даляраў кампэнсацыі за падатковы манэўр


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін

Аляксандар Лукашэнка расказаў, што абмеркаваў пастаўкі энэргарэсурсаў з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным. Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы з губэрнатарам Архангельскай вобласьці Ігарам Арловым.

Паводле Лукашэнкі, якога цытуе БелТА, Пуцін прапанаваў формулу, каб падлічыць, колькі ад зьмяншэньня мыта Беларусь страціць у 2020 годзе да ўзроўню леташняга ўзроўню.

«Прэзыдэнт Расеі патэлефанаваў і ўнёс прапанову, каб мы падумалі ў тым ліку аб пастаўках нафты ў Беларусь. — Гэта нечаканая прапанова, вядома, цяпер спрабуем аблічыць. Але гэта, напэўна, ня мае значэньня. Таму што тавар расейскі. Расея можа прадаваць яго па справядлівых цэнах, можа прадаваць не па справядлівых. Таму што манапаліст. Мы ні ад кога больш нафты не атрымлівалі», — падсумаваў Лукашэнка.

Паволе Лукашэнкі, Масква прапанавала ў якасьці кампэнсацыі за падатковы манэўр 300 мільёнаў даляраў.

«Калі мы атрымлівалі летась ад мыта 1 млрд даляраў, а сёлета за кошт зьніжэньня будзем мець, дапусьцім, 700 млн, дык ён сказаў: мы 300 млн кампэнсуем. Такая прапанова. Хоць нейкі шлях да разьвязкі тых спрэчак. Пытаньне стаіць так, што Расея гатовая нам захаваць фінансавы ўзровень па нафце мінулага году. Прасілі, каб мы гандлявалі па сусьветнай цане. Але кампаніі на гэта не згаджаліся, прасілі дадаць 12 даляраў прэміі. Таму што ў нас маржынальныя рынкі — Эўропы, Украіны, беларускі рынак», — падсумаваў Аляксандар Лукашэнка.

Ён дадаў, што даручыў прэм’ер-міністру Сяргею Румасу, каб усё было разьлічана і нарэшце дасягнутае пагадненьне адносна далейшай працы ў гэтай сфэры.

У прэсавай службе Крамля ўдакладнілі, што тэлефонная размова Пуціна і Лукашэнкі стала працягам расейска-беларускіх перамоваў на вышэйшым узроўні 7 лютага ў Сочы. У распаўсюджаным паведамленьні пацьверджана, што асаблівая ўвага была нададзена ўзаемадзеяньню ў энэргетычнай сфэрах і рэалізацыі буйных сумесных праектаў.

Расея спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь. Што здарылася

  • 1 студзеня 2020 году Расея спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь, але расейская нафта працягвае паступаць транзытам празь Беларусь у Эўропу.
  • Беларусь і Расея дагэтуль не дамовіліся пра пастаўкі нафты ў 2020 годзе, хоць Лукашэнка і Пуцін вялі перамовы 30 і 31 сьнежня.
  • Прыняты толькі «індыкатыўны балянс»: Расея можа паставіць 24 млн тонаў нафты на год. У 2019-м столькі і паставілі: 18 млн т пайшлі на перапрацоўку, яшчэ 6 млн т на «перамытненьне». Паводле эканаміста Яраслава Раманчука, Беларусі на ўласныя патрэбы хапае 6–7 млн тонаў — астатняе ішло на нафтапрадукты для экспарту або на «перамытненьне».
  • 31 сьнежня 2019 году Лукашэнка даручыў завозіць нафту з партоў Балтыі і залучыць альтэрнатыўныя пастаўкі праз магістральны нафтаправод «Дружба».
  • Пакуль Мазырскі НПЗ пачаў атрымліваць нафту толькі ад кампаніі расейскага алігарха Гуцэрыева — чакаецца пастаўка ўсяго 750 тысячаў тонаў.
  • Беларусь дамовілася пра імпарт 80 тонаў нарвэскай нафты Johan Sverdrup з пастаўкай у літоўскі порт Клайпеда. У Беларусі чакаюць пачатку разгрузкі ўвечары 22 студзеня. Перавалка і транспарт да НПЗ чыгункай будуць каштаваць больш за 20 даляраў за тону.
  • Гатоўнасьць транспартаваць нафту ў Беларусь на пастаяннай аснове ўжо выказалі суседнія Латвія (магчымыя аб’ёмы не абвяшчаліся) і Літва (да 3 млн тонаў на год​). Пры чым Літва гатовая дастаўляць і газ. Па стане на 21 студзеня «Белнафтахім» мае «практычна гатовыя кантракты» на альтэрнатыўныя пастаўкі.
  • Беларускія НПЗ у першай палове студзеня працавалі на леташніх запасах, аб’ёму якіх хапала прыкладна на 20 дзён працы. Экспарт нафтапрадуктаў Беларусь часова прыпыняла ад 1 студзеня, аднавіла ад 21-га.
  • Паводле неафіцыйных зьвестак «Інтэрфаксу», Беларусь прапанавала рэалізаваць варыянт разавай пастаўкі нафты з рэсурсаў незалежных пастаўшчыкоў з мэтай павелічэньня запасаў сыравіны на НПЗ на час правядзеньня перамоваў.
  • Публічна ж Лукашэнка 21 студзеня паставіў задачу зьнізіць пастаўкі нафты з Расеі да 30-40% ад неабходных аб’ёмаў: «працэнтаў 30 мы павінны з Балтыкі завозіць і працэнтаў 30 праз Украіну». Пастаўкі з Казахстану, заявіў ён, заблякавала Расея.
  • Менск і Масква дасюль не ўзгаднілі кампэнсацыю за расейскі падатковы манэўр. У беларускі бюджэт-2020 закладзеныя страты ў памеры 951 млн рублёў.
  • Расея дагэтуль не кампэнсавала Беларусі страты за пастаўкі бруднай нафты ў красавіку 2019 году — толькі 20 студзеня 2020-га дамовіліся пра падыходы і мэтодыку кампэнсацыі.

Беларусь — адзіная краіна ў сьвеце, якая багацее на суседзкай нафце, — эканаміст

Дзе браць нафту, калі не ў Расеі, і колькі страчвае Беларусь ад прыпыненьня паставак? Тлумачым разам з экспэртам

Усё пачалося з Пуціна. Кароткая гісторыя нафтагазавых канфліктаў Беларусі і Расеі

Ці ўратуе Беларусь эўрапейская нафта? Разьбіраемся з экспэртамі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG