Нафта з Нарвэгіі пачала паступаць на «Нафтан»

Нарвэскі танкер Breiviken суправаджаецца да нафтавага тэрміналу ў Клайпедзе, 23 студзеня 2020 года
Нарвэскі танкер Breiviken суправаджаецца да нафтавага тэрміналу ў Клайпедзе, 23 студзеня 2020 года

Першая партыя нарвэскай нафты паступіла раніцай 26 студзеня ў Наваполацак для перапрацоўкі ў ААТ «Нафтан», перадае БЕЛТА.

З Клайпедзкага порту па чыгунцы сёньня а 8.10 на станцыю «Наваполацак» прыбылі 59 цыстэрнаў агульным аб’ёмам каля 3,5 тысяч тон.

Цалкам уся партыя нарвэскай нафты (86 тысяч тон), дастаўленая суднам Breiviken, павінна паступіць на прадпрыемства на працягу бліжэйшых двух тыдняў.

​
XS
SM
MD
LG