Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выканаўца ролі Джокера арыштаваны за ўдзел у дэманстрацыі ў Вашынгтоне


Хаакін Фэнікс у ролі Джокера
Хаакін Фэнікс у ролі Джокера

Актор Хаакін Фэнікс, які выканаў галоўную ролю ў фільме «Джокер», арыштаваны паліцыяй за ўдзел у дэманстрацыі ў Вашынгтоне, паведамляе выданьне Variety. Усяго паліцыяй арыштаваныя 147 чалавек, сярод іх — зорка фільму Фрэнсіса Форда Копалы «Апакаліпсіс сёньня» Марцін Шын, перадае CNN.

Акцыя пратэсту ў падтрымку барацьбы з глябальным пацяпленьнем прайшла ў ноч на суботу па беларускім часе ў цэнтры Вашынгтону. Яна арганізаваная ў рамках штотыднёвых выступаў супраць глябальнага пацяпленьня двухразовай уладальніцай «Оскара» Джэйн Фондай і праходзіла 14 тыдняў запар.

Паліцыя выставіла арыштаваным абвінавачваньні ў парушэньні грамадзкага парадку. З кастрычніка паліцыя арыштоўвала і іншых удзельнікаў пратэстаў, у тым ліку саму Фонду, Сэма Ўотэрстана, Тэда Дэнсана, Кэтрын Кінэр і іншых галівудзкіх актораў.


Драма «Джокер» Тода Філіпса перамагла ў мінулым годзе на Вэнэцыянскім кінафэстывалі, Фэнікс атрымаў за выкананьне ролі «Залаты глобус» і разглядаецца крытыкамі як галоўны прэтэндэнт на «Оскара» за найлепшую мужчынскую ролю ў гэтым годзе. У карціне галоўнага героя арыштоўвае паліцыя, але яго вызваляюць пратэстоўцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG