Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сьпіс экстрэмістаў дадалі яшчэ 26 чалавек. У калёніях забаранілі гель для душу і крэм для рук. Хроніка перасьледу 9 студзеня


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У «Сьпіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 26 прозьвішчаў — цяпер у ім 6175 чалавек, піша «Вясна».

Сярод іншага, у сьпіс дадалі вызваленую па памілаваньні Марыю Батальёнак — у дакумэнце МУС пазначана, што яна «адбывае пакараньне».

  1. Віталь Ахрыменка, 47 гадоў
  2. Уладзімір Баран, 38 гадоў
  3. Марыя Батальёнак, 36 гадоў
  4. Аляксандр Валенчыц, 34 гады
  5. Анастасія Уласавец, 33 гады
  6. Сяргей Емяльянаў, 42 гады
  7. Уладзіслаў Жыліч, 24 гады
  8. Кацярына Жукава, 45 гадоў
  9. Сняжана Захаранкава, 40 гадоў
  10. Аляксандр Кувік, 37 гадоў
  11. Алена Кулікова, 35 гадоў
  12. Аляксандр Кучынскі, 55 гадоў
  13. Віталь Кушнярэвіч, 34 гады
  14. Алена Логінава, 41 год
  15. Сяргей Манжос, 34 гады
  16. Уладзімір Монзуль, 36 гадоў
  17. Дзмітрый Марозаў, 35 гадоў
  18. Павел Молчан, 32 гады
  19. Наталля Навіцкая, 53 гады
  20. Алег Пінчук, 36 гадоў
  21. Сяргей Сахвон, 57 гадоў
  22. Валянцін Толкач, 29 гадоў
  23. Іван Толкач, 39 гадоў
  24. Аляксандр Філічонік, 44 гады
  25. Яна Царук, 31 год
  26. Анастасія Янчык, 28 гадоў

У гомельскай калёніі жанчын-палітвязьняў прымусілі напісаць расьпіскі пра законапаслухмянасьць

У жаночай калёніі № 4 у Гомлі пры канцы сьнежня адміністрацыя прымусіла ўсіх «палітычных» зьняволеных напісаць расьпіскі пра тое, што яны пасьля вызваленьня ніколі ня будуць «займацца экстрэмісцкай дзейнасьцю», піша «Гомельская Вясна».

Як распавядаюць колішнія зьняволеныя гэтай калёніі, пісаць такія расьпіскі часам прымушалі тых, хто вызваляўся зь вязьніцы. Але каб усіх, хто стаіць на так званым «спэцуліку», як «датычны да экстрэмісцкай дзейнасьці», прымушалі пасярод тэрміну зьняволеньня пісаць падобныя расьпіскі, зьняволеныя не прыгадваюць.

У бабруйскай калёніі забаранілі перадаваць крэмы для рук і твару, у мазырскай — карыстацца гелямі для душу

У бабруйскай папраўчай калёніі з новага году забаранілі перадаваць крэмы для рук і твару, піша Mayday.

Бальшыня зьняволеных працуе на вуліцы, і крэм для іх — хоць нейкая дапамога абсівераным рукам і твару.

Адміністрацыя сьцьвярджае, што купіць крэмы можна ў турэмнай краме. Але ня ўсе маюць грошы, а той з палітычных, хто мае, — часьцяком абмежаваны двума базавымі велічынямі.

У мазырскай жа калёніі забаранілі гелі для душу. Прычыну забароны адміністрацыя не патлумачыла.

Былы міністар працы і сацыяльных спраў Германіі стаў «хросным» Мікалая Статкевіча

Губэртус Гайль — сябра парламэнту Нямеччыны ад Сацыял-дэмакратычнай партыі. З 2018 году да леташняга траўня ён быў міністрам працы і сацыяльных спраў. Цяпер ён стаў сымбалічным «хросным» Мікалая Статкевіча, паведаміла праваабарончая арганізацыя Libereco. Ён тлумачыць сваё рашэньне стаць «хросным» наступным чынам:

«Аднаўленьне турэмнага зьняволеньня Мікалая Статкевіча выклікае ў мяне глыбокую занепакоенасьць. Яго выкраданьне і затрыманьне ўвасабляюць жорсткую рэальнасьць Беларусі, дзе рэжым ператварыў страх і рэпрэсіі ў зброю супраць палітычнай апазыцыі. Статкевіч перажыў турэмнае зьняволеньне, гады ізаляцыі і самыя суровыя ўмовы ўтрыманьня, але ён ніколі не пераставаў змагацца за свабоду.

Ён доўгі час пакутаваў ад сурʼёзных сардэчных і рэсьпіраторных захворваньняў і пераносіў сурʼёзныя ўскладненьні празь неаднаразовую ізаляцыю і неналежную мэдычную дапамогу. Яго адмова быць прымусова дэпартаваным пасьля памілаваньня і яго рашэньне вярнуцца ў Беларусь былі актам выключнай мужнасьці. Яго паўторны арышт жахлівы. Ён мусіць паслужыць трывожным сыгналам для міжнароднай супольнасьці. Мы ня можам дапусьціць, каб такія людзі, як Мікалай Статкевіч, зьніклі ў забыцьці. Міжнародная ўвага жыцьцёва важная для яго — і для ўсіх палітвязьняў у Беларусі», — цытуе Гайля «Вясна».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG