Сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец анансаваў чарговы пратэст супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі. Ён пройдзе ў Менску 29 сьнежня.
Якая мэта акцыі? «Абудзіць беларускі народ. Здаюць краіну», — напісаў Свабодзе Севярынец.
Што будуць рабіць пратэстоўцы? Канчатковы фармат акцыі арганізатары абвесьцяць пасьля прэс-канфэрэнцыі 26 лістапада. Будуць мітынг, шэсьце і «новыя яскравыя формы».
Хто арганізатары? Кампанія «Абаронім незалежнасьць», паводле Севярынца. Хто ўваходзіць у кампанію, Севярынец не назваў, патлумачыўшы, што за заклікі да пратэстаў «даюць да 15 [сутак]».
Акцыю дазволілі? Не. Севярынец напісаў, што хутчэй за ўсе, гарадзкім уладам загадзьдзя паведамяць пра акцыю, а дазвол прасіць ня будуць.
Папярэднія акцыі ў Менску супраць паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі прайшлі 7, 8, 20 і 21 сьнежня. У розныя дні акцыі супраць інтэграцыі праходзілі і ў іншых гарадах Беларусі (у Горадні, Пінску, Лідзе), а таксама за мяжой (у Польшчы, ва Ўкраіне, Літве, Чэхіі, Вугоршчыне, Бэльгіі, Ізраілі, ЗША, Канадзе).